viasna on patreon

Віцебск: Тры гады калоніі за распылены ў бок сілавікоў у цывільным пярцовы газ Дапоўнена

2021 2021-02-04T10:24:32+0300 2021-02-04T12:28:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/isakau-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Ісакаў у судзе. Фота: Віцебская вясна

Арцём Ісакаў у судзе. Фота: Віцебская вясна

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 4 лютага абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).

25 кастрычніка 2020 года на чарговым нядзельным мітынгу ў Віцебску Арцём распыліў газавы балончык у бок сілавікоў, якія былі ў цывільным. Дзевяць з іх прызнаныя пацярпелымі.

Справу разглядае суддзя Сяргей Будрэвіч.

Па справе праходзяць дзевяць пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, якія на ранейшых пасяджэннях давалі свае паказанні. Ісакава абвінавачваюць ва ўжыванні пярцовага балончыку ў дачыненні да вышэйзгаданых супрацоўнікаў МУС.

Арцём Ісакаў быў затрыманы 25 кастрычніка ў межах адміністрацыйнага разбіральніцтва. За парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах яго аштрафавалі на 10 базавых велічыняў. У межах крымінальнай справы знаходзіцца ў СІЗА ад 28 кастрычніка.

Дзяржаўная абвінаваўца Крысціна Мацвеева запрасіла для Арцёма Ісакава 6 гадоў пазбаўлення волі.

Суддзя Сяргей Будрэвіч вынес прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калонііі агульнага рэжыму.

Апроч таго, суд прыняў рашэнне спагнаць з Ісакава працэсуальныя выдаткі (94 рублёў 80 капеек), а аўтамабіль, мабільны тэлефон, тэлевізар і іншыя канфіскаваныя рэчы – пакінуць пад арыштам. Газавы балончык, як прылада злачынства, павінен быць знішчаны, пастанавіў суддзя.

Тэрмін знаходжання пад вартай ад 28 кастрычніка 2020 году да 3 лютага 2021 года будзе залічаны ў тэрмін пакарання.

Судзяць віцябляніна, які ўжыў супраць міліцыянтаў пярцовы газ – 9 пацярпелых

Падчас свайго затрымання ў раёне вуліцы Чкалава, Ісакаў не менш трох разоў распыліў пярцовы газ у бок міліцыянтаў Аненкава, Дунца, Лазукі, Радкевіча, Ратнікава. Гэтым нібыта прычыніў фізічны боль супрацоўнікам міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства