viasna on patreon

"Завязалася бойка, у выніку зваліўся на асфальт міліцыянт": Гамельчука пакаралі пазбаўленнем волі на тры гады Дапоўнена

2021 2021-02-04T11:39:22+0300 2021-02-04T11:56:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gubich-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Губіч зправа. Фота з сацыяльных сетак.

Аляксей Губіч зправа. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 4 лютага абвешчаны прысуд 24-гадоваму Аляксею Губічу, якога абвінавацілі па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядаў суддзя Віктар Казачак.

Ад самага пачатку, з 28 студзеня, судовае пасяджэнне зрабілі закрытым, нікога апроч удзельнікаў працэсу і сведкаў не пускалі ў залю.

Нагадаем, 20 верасня, паміж 15:00 і 15:30, на скрыжаванні вуліц Савецкай і Пушкіна ў Гомлі Губіч нібыта здзейсніў гвалт у дачыненні да інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі Паўла Шапавалава.

У прыватнасці, Губіч спачатку нанёс «нявыяўленым чынам адзін удар па задняй паверхні правай нагі» Шапавалава.

На відэазапісах, дзе зафіксаваны момант падзення міліцыянта: Аляксея няма побач. Трэба заўважыць, што гэтыя відэа былі выяўленыя пасля звароту бацькоў да неабыякавых грамадзян, якія апынуліся ў той дзень паблізу і вялі відэаздымку.
Пазней стала вядома, што Аляксея абвінавачваюць ва ўжыванні гвалту ў адносінах да іншаха праваахоўніка — нейкага «Іванова І. І.», супрацоўніка Амапу, якому малады чалавек нібыта нанёс «не менш аднаго ўдару».

Пацярпелы супрацоўнік міліцыі Павел Шапавалаў вылучыў абвінавачанаму 2 000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Першага лютага пракурор запрасіў для Губіча 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

gubich-sud-0.jpg
У чаканні прысуду па Аляксею Губічу. Фота: Моцныя навіны.

4 лютага суд Цэнтральнага раёну Гомля прызнаў вінаватым і пакараў Губіча пазбаўленнем волі на тры гады. Таксама ён мусіць выплаціць 300 рублёў кампэнсацыі пацярпеламу.

Адвакат заявіў журналістам, што працягне барацьбу за Аляксея, які, на яго думку, абсалютна невінаваты. 

«У калоніі ён проста аслепне»

Маці Аляксея Губіча паведаміла Радыё Свабода, што ён мае рэдкае захворванне вачэй — кератаконус. Калі не зрабіць у час апэрацыю, хвароба прывядзе да слепаты. Аперацыю планавалі зрабіць мінулай восенню.

«Але цяпер ён у турме. І безь лячэння проста аслепне», — зазначыла яна.

Яна расказала, што Аляксей мае вышэйшую адукацыю, быў інжынэрам, займаўся музыкай. Да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

"Завязалася бойка, адзін з міліцыянтаў зваліўся на асфальт". У Гомелі пачаўся суд над Аляксеем Губічам

Калі Шапавалаў П.А. упаў на зямлю і схапіў Губіча А.В. за ногі, таксама паваліўшы яго на зямлю, апошні, працягваючы свае злачынныя дзеянні, вырваў з захопу свае ногі і нанёс імі не менш за два ўдары па галаве Шапавалава П.А., прычыніўшы яму сінякі і раны на галаве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства