viasna on patreon

Прысуд дэсантніку і сцяганосцу Руслану Акостку: тры гады пазбаўлення волі

2021 2021-02-04T12:31:59+0300 2021-02-04T12:51:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akostka-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Акостка ў судзе. Фота: Салiгорск.org

Руслан Акостка ў судзе. Фота: Салiгорск.org

Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і незвычайнай актыўнасці сілавікоў.

Вынесены прысуд па крымінальнай справе Руслана Акосткі, дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь Салігорск з бел-чырвона-белым сцягам. 

Яго вінавацілі у супраціве супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак, а таксама ў нанясенні цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх ускладненняў і шкоды здароўю. (арт 363 КК РБ). Да суда Акостка быў змешчаны пад варту. Утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА.

Суддзя, якая разглядае справу - Алеся Серадзенка. Пракурор, які падтрымлівае дзяржаўнае абвінавачанне – Аляксей Чарнышэвіч.

У судовым працэсе быў дапытаны Руслан Акостка. Абвінавачваны віну ў здзяйсненні супраціву супрацоўніку міліцыі з ужываннем гвалту не прызнаў.

Пацярпелы супрацоўнік Салігорскага РАУС Ягор Царыковіч распавёў пра тое, што нёс службу па ахове грамадскага парадку. Заўважыў хлопца з бел-чырвона – белым сцягам у руках - Руслана.

Царыковіч падышоў і папрасіў Руслана сысці з парку Чатырох стыхій, бо ў телеграм-каналах былі заклікі да незаконнага масавага мерапрыемства. Не дачакаўшыся дзеянняў Руслана, папрасіў паказаць дакумент – які сведчыць асобу - пашпарт. Праверыў дадзеныя і запісаў сабе ў нататнік. Вярнуў пашпарт, пасля чаго прапанаваў яму прайсці ў службовы аўтамабіль і праехаць у Салігорскі РАУС.

Руслан стаў пытацца, у сувязі з чым, чаму і на якой падставе ён павінен з ім ехаць.

Царыковіч жа сцвярджае, што адказ быў дадзены: "Для далейшага разгляду". Але Руслан Акостка адмовіўся прайсці з супрацоўнікам.

Пасля гэтага Царыковіч разам з калегам узялі Руслана пад рукі для затрымання, а ён пачаў аказваць супраціў:

- Руслан схапіў адной рукой за левую нагу, другой рукой за тулава і паваліў мяне на зямлю. Сам зваліўся зверху, – распавядае пацярпелы супрацоўнік РАУС.

Затым  Царыковіч разам з калегам узялі Руслана пад рукі для затрымання, а ён нібыта пачаў аказваць супраціў.

Жадаючыя патрапіць на суд да Руслана Акосткі. Фота: «Лидер-Пресс
Жадаючыя патрапіць на суд да Руслана Акосткі. Фота: «Лидер-Пресс".

Як стала вядома выданню «Лідэр-Прэс», працэс праходзіў у напружанай абстаноўцы.

Дапыталі сведак з боку абвінавачання і неабыякавых грамадзян, якія прысутнічалі падчас інцыдэнту і пазней пагадзіліся даваць паказанні ў судзе. Большасць сведак не бачылі моманту падзення Руслана Акостка на супрацоўніка РАУС.

Адвакат і бок абвінавачвання выступілі ў спрэчках.

Дзяржабвінаваўца Чарнышэвіч запытаў 3 гады пазбаўлення волі і пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 2 000 рублёў.

Адвакат папрасіла апраўдаць з-за адсутнасці ў дзеяннях абвінавачанага складу злачынства.

Суддзя Алеся Серадзенка агучыла прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2 000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства