viasna on patreon

"Сядзеў на лаўцы, адпачываў... амапаўцы наляцелі і збілі". Новы суд у Салігорску Дапоўнена

2021 2021-02-05T13:01:47+0300 2021-02-05T14:45:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karatchenia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Каратчэня. Фота з сацыяльных сетак.

Аляксандр Каратчэня. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Салігорскага раёна 5 лютага пачынае разгляд яшчэ адной крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

Менавіта гэты мужчына, які быў зафіксаваны на відэазапісу 9 жніўня 2020 года спакойна сядзеў на лаўцы каля "Рамонка", калі да яго падбегла некалькі амалпаўцаў з дубінкамі і безпадстаўна пачалі яго збіваць.  Цяпер Аляксандру пагражае да 5 год пазбаўлення волі.

Справу разглядае суддзя Вольга Пракаповіч.

З матэрыялаў следства вядома, што 9 жніўня 2020 года паблізу крамы "Цэнтральны" ў Салігорску, супрацоўнікі РАУС хацелі затрымаць мужчыну.

- Не жадаючы быць затрыманым за адміністрацыйнае правапарушэнне і дастаўленым у РАУС для высвятлення асобы і іншых абставінаў, катэгарычна адмовіўся прайсці з міліцыянтамі, - пракаментавалі ў пракуратуры. - Ён выказаўся ў іх адрас нецэнзурнай лаянкай. Перашкаджаючы свайму затрыманню, наўмысна нанёс двум супрацоўнікам АУС ўдары рукамі ў вобласць галавы, чым прычыніў ім пабоі і фізічны боль.

Пацярпелыя - супрацоўнікі Салігорскага РАУС Арцём Міхед і Аляксей Капачэня

 Па інфармацыі сайта "Лідэр-Прэс", Каратчэню абвінавачваюць у наўмысным нанясенні двух удараў па галаве супрацоўнікам праваахоўных органаў. Ён з гэтым не згодны.

Злева - каратчэня, зправа - пацярпелыя Міхед і Капачэня. Фота:
Злева - Каратчэня, справа - пацярпелыя Міхед і Капачэня. Фота: "Лідэр-Прэс".

З апытання пацярпелага Арцёма Міхеда стала вядома, што кіраваў дзеяннямі праваахоўнікаў у той вечар начальнік Салігорскага РАУС Аляксандр Шаравар, ён і даў загад аб затрыманні Каратчэні. Міхед згадаў і пра тое, што арыенцірам да затрымання паслужыла белая павязка на руцэ ў абвінавачанага.

- М***кі, вы што чыніце? - такую абразу пачуў Міхед падчас затрымання Каратчэні.

Скрыншот з відэазапісу

Пацярпелы ўказвае на тое, што пасля ўдару ад Каратчэні ў вобласць шлема яму было дрэнна: ванітавала, але працягваў несці службу да чатырох гадзін раніцы. На бальнічны не выйшаў, але ў жніўні была праведзена судмедэкспертыза.

- Штуршок быў наўмысны або міжвольны? - спытаў абаронца Каратчэні.

- Не магу адказаць. Збіцця ад дзеянняў Каратчэні не было, болю фізічнай таксама, - кажа Міхед. - За шыю мяне Каратчэня не хапаў.

Абаронца звярнуў увагу на тое, што ў пратаколе затрымання не адлюстраваны факт абразы, ЧМТ, ванітаванне.

У судзе апыталі другога пацярпелага - Аляксея Капачэню. Ён сцвярджае, што пасля выкрыкаў абразы ў адрас вартавых правапарадку пачалося затрыманне Каратчэні, падчас якога абвінавачаны нанёс яму ўдар у бакавую частку шлема, была барацьба. Аляксею здалося, што ён адчуў пах спіртнога.

Капачэня запытвае 2 000 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі з-за галаўнога болю, непрыемнага стану і абразы "м***кі", якое ўспрыняў на свой рахунак. Грошы плануе накіраваць дзецям.

Працяг судовага паседжання прызначаны на 10-30 15 лютага.

Прысуд дэсантніку і сцяганосцу Руслану Акостку: тры гады пазбаўлення волі

Вынесены прысуд па крымінальнай справе Руслана Акосткі, дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь Салігорск з бел-чырвона-белым сцягам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства