viasna on patreon

Затрыманнне мадэратара чату «Хата Белсату» і іншыя факты пераследу 6 лютага Дапоўнена

2021 2021-02-06T15:37:47+0300 2021-02-08T08:43:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pahilka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Пахілка. Фота з сацыяльных сетак.

Аляксей Пахілка. Фота з сацыяльных сетак.

У суботу, 6 лютага, затрыманы Аляксей Пахілка, які з’яўляўся адміністратарам тэлеграм-рэсурсаў «Шэры Кот», «Хата Белсату», «Дзянісаўская», паведамляе тэлеграм-канал БелСАТ.

«У цяперашні час праводзіцца збор і дакументаванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці адміністратара. Яго дзеянням прававую ацэнку дадуць следчыя», – паведамляе ГУБАЗіК.

Паводле звестак «Белсату», Аляксея збівалі пры затрыманні. Зараз ён у ІЧУ ў межах адміністратыўнай справы.

ГУБАЗіК таксама на некаторы час атрымаў кантроль над чатам «Хата Белсату», выдаліўшы адтуль некалькі тысяч карыстальнікаў. Зараз кантроль над чатам адноўлены.

«Белсат» паведамляе, што зараз Пахілка знаходзіцца на Акрэсціна, на яго складзены  адміністрацыйцы пратакол.


Актывістка Аліна Нагорная, якая з мужам Ігарам Случаком жыве ў вёсцы пад Рагачовым паведаміла зараз у сваім ФБ, што да іх у хату ломяцца міліцыянты. Імаверна, гэты чарговы візіт з-за бчб сцягам на іх хаце. Раней яна не раз паведамляла, што мясцовыя чыноўнікі і міліцыянты неаднаразова фатаграфавалі іх сцяг.

Без тлумачэння прычын 6-га лютага ў Кобрыне міліцыянтамі затрыманыя і пасаджаныя ў ізалятар часовага ўтрымання чацвёра актыўных жыхароў горада, кажа іх знаёмы Аляксандр Краўчук:

– У горадзе Кобрыне адбыліся арышты невінаватых, законапаслухмяных грамадзян Беларусі: Юльяны Лукашук, Дзмітрыя Дамасевіча, Аляксандра Мандры і Вольгі Трус. У Юльяны Лукашук засталося дома трое дзяцей. Дзмітрый Дамасевіч хворы на дыябет. У Кобрынскім ІЧУ ўмовы ў гэтыя маразы жахлівыя, перадачы супрацоўнікі міліцыі не прынялі, - паведамляе Беларускае радыё Рацыя.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства