viasna on patreon

Маладзечанца Вадзіма Гурмана асудзілі на 3,5 гады калоніі за акцыю 9 жніўня

2021 2021-02-08T11:16:16+0300 2021-02-08T11:24:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gurman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Гурман, фота rh.by

Вадзім Гурман, фота rh.by

Восьмага лютага ў судзе Маладзечанскага раёна быў вынесены прысуд Вадзіму Гурману, абвінавачанаму па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і па арт. 364 КК, за тое, што нібыта правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і пагражаў гвалтам міліцыянерам на акцыі 9 жніўня. 

Суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Гурману тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму (па арт. 342 КК - два гады, па арт. 364 КК - тры гады, агульны тэрмін пакарання - тры з паловай гады зняволення).

Згодна з абвінавачваннем, на акцыі пратэсту супраць прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня Вадзім Гурман "выкрыкваў лозунгі, правакаваў грамадзян на актыўныя дзеянні, а таксама пагражаў гвалтам міліцыянерам Смаленскаму, Лазару, Радзько, Сіняўскаму, Нехвядовічу, Цярэньцьеву". На судзе гэтыя міліцыянты казалі, што чулі ад Гурмана абразы, ён "заводзіў натоўп, правакаваў агрэсію, выкрыкваў пагрозы". Гурман прызнаў віну па артыкуле 342, але не па 364-м. Таксама ён адмовіў тое, што ён у той дзень нібыта быў п’яны. На сваім допыце ён распавёў, што пры затрыманні АМАПам 11 жніўня яго і іншых білі і залілі газам твар. Затым моцнае збіццё працягнуліся ў двары РУУС. Па словах Гурмана, яму і яшчэ аднаму затрыманаму Патаповічу пагражалі згвалтаваннем і спрабавалі зняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва РАУС.

Жыхара Маладзечна судзяць за ўдзел у акцыі 9 жніўня і заклікі да гвалту

У судзе Маладзечанскага раёна праходзіць разгляд крымінальнай справы па падзеях 9 жніўня. Маладзечанца Вадзіма Гурмана абвінавачваюць у тым, што ён правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і ў пагрозах гвалтам міліцыянерам.

Абвінавачаны маладзечанец Гурман пра сваё затрыманне: "Пагражалі згвалтаваннем, спрабавалі зняць штаны".

У судзе Маладзечанскага раёна 19 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы маладзечанца Вадзіма Гурмана па падзеях 9 жніўня ў горадзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства