Ператрусы ў Пінску і Мінску. Хроніка пераследу 8 і 7 лютага Дапоўнена
8 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Ліда
Сяргей Калошка з Ліды не выйшаў з мясцовага РАУС, куды быў выкліканы супрацоўнікам міліцыі Рабушкам. Ён патэлефанаваў на працу і паведаміў, што затрыманы да суда. Мяркуецца, што на мужчыну быў складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, бо Сяргей Калошка быў у зале суда на разглядзе справы Вітольда Ашурка.
Мінск
Як паведамляе Еўрарадыё, у Мінску затрымалі журналістаў "Белсата" Любоў Лунёву і Дзмітрыя Солтана. Цяпер яны знаходзяцца на Акрэсціна. Прычыны затрымання пакуль не вядомыя.
"Сёння ўдзень іх тэлефоны былі недасяжныя, паводле папярэдняй інфармацыі, затрымлівалі журналістаў працаўнікі Савецкага РУУС", — паведамляе "Белсат".
На працы 8 лютага была затрыманая Алеся Сердзіч.
У 6.50 раніцы міліцыя прыйшла да Сяргея Аўцова з ператрусам па месцы жыхарства. Пасля ператрусу Сяргей і яго брат Юрый Драздоўскі былі затрыманыя. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.
Чытачы паведамляюць тэлеграм-каналу "МотолькоПомоги" пра затрыманне ў Мінску як мінімум дваіх мужчын па вуліцы Брылеўская, 11.
"Затрымлівалі людзі ў цывільным, без усялякіх апазнавальных знакаў", - адзначаецца ў паведамленні.
Пінск
8 лютага ў Пінску прайшлі вобшукі па месцы жыхарства як мінімум ў двух чалавек. Пра гэта паведамляе Белсат.
Да кіраўніка Пінскай арганізацыі БСДП (Грамада) Веранікі Івановай сілавікі прыйшлі з ператрусам раніцай 8 лютага, піша media-polesye.by
Па словах праваабаронцы, з хаты нічога не забралі. Хоць ёй вядома, што ў некалькіх сябраў "Грамады" , у якіх таксама прайшлі ператрусы, канфіскавалі ноўтбукі, тэлефоны.
Вераніка Іванова вядомая на Палессі сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Яна адкрыта гаварыла аб неабходнасці пераменаў у краіне падчас акцый пратэсту ў Пінску, за што яе не аднойчы затрымлівалі і судзілі па артыкуле 23.34 Каап РБ за ўдзел ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Мінск
У Мінску 7 лютага былі затрыманыя Сава Даліннік, Валерыя Каламіец, Дзіяна Казак.
Гродна
Лабачову Алену міліцыя забрала прама з месца працы і адвезла ў Ленінскі РАУС. Якія падставы былі для затрымання жанчыны - пакуль невядома.
Навагрудак
У Навагрудскім музеі 7 лютага затрымалі пэнсіянэра Віктара Мацкевіча, а дома ў яго правялі агляд: канфіскавалі тэлефон і бела-чырвона-белы сцяг, які вісеў у яго на вакне. На мужчыну склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП і пакінулі ў ізалятары да суда.
Інфармацыя будзе дапаўняцца