viasna on patreon

Пракуратура вынесла Ірыне Макавецкай папярэджанне

2004 2004-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16.02.2004

13-га лютага ўласнага карэспандэнта “Белорусской деловой газеты” па Гомельскай вобласці Ірыну Макавецкую выклікалі ў абласную пракуратуру. Начальнік аддзела агульнага нагляду за законнасцю па выкананню прававых актаў Аляксандр Елісееў зачытаў ёй тэкст папярэджання, вынесенага пракурорам вобласці Алегам Палавінкам. Выдаць дакумент журналістцы сп. Елісееў адмовіўся, аднак пагадзіўся зачытаць яго для дыктафоннага запісу.

Падставай для вынясення папярэджання стаў артыкул І. Макавецкай “Виконт” не вписался в белорусскую действительность”, які з’явіўся ў №104 “БДГ” ад 10.12.2003. Пракурор мяркуе, што ў гэтай публікацыі журналістка парушыла арт. 5 Закона “Аб друку і іншых СМІ”, а таксама арт. 9 Закона “Аб судавытворчасці і статусе суддзяў у РБ”. Пракурор сцвярджае, што І. Макавецкая “апублікавала матэрыялы судовай справы без пісьмовага дазволу суддзі і паставіла пад сумнеў... яго незалежнасць і законнасць вынесенага рашэння ... па справе аб банкруцтве ТАА “BST Ltd.” Пракурор папярэдзіў журналістку, што “ў выпадку далейшага парушэння заканадаўства І. Макавецкая можа быць прыцягнута да ўстаноўленай законам адказнасці”.

Зазначым, што за гэтую ж публікацыю Міністэрства інфармацыі РБ вынесла папярэджанне рэдакцыі “БДГ” яшчэ 30-га студзеня 2003 г. Міністр Уладзімір Русакевіч палічыў, што газета парушыла арт. 5 Закона аб друку, апублікаваўшы матэрыялы судовай справы без пісьмовага дазволу суддзі. У бліжэйшы час рэдакцыя “БДГ” збіраецца абскарджваць гэтае папярэджанне ў Вышэйшы гаспадарчы суд.

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, служба маніторынга ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства