viasna on patreon

Допыт сведкаў па справе Аляксандра Кісялёва: відэазапісы не захаваліся, блытаніна ў пратаколе допыту Дапоўнена

2021 2021-02-10T15:08:07+0300 2021-02-10T18:27:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kisialeu-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кісялёў у судзе.

Аляксандр Кісялёў у судзе.

У судзе Жлобінскага раёна 10 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суддзя – Яўген Ерафееў. Абвінаваўца – пракурор Сцяпашкін.

Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

Пракурор зачытвае абвінавачванне - арганізацыя пратэстаў, гвалт у адносінах да супрацоўнікаў - знаходзіўся ў сцэпцы, кідаў камяні і г.д., пашкоджанні аўтамабіляў.

Кісялёў прызнаў віну часткова па арт. 342 - прысутнічаў на плошчы, 364 не прызнаў цалкам.

Пацярпелымі па справе выступаюць: начальнік раённага ДАІ Дзмітрый Салук, намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн і супрацоўнік вайсковай часткі № 5525 Аляксандр Блыха.

Аляксандр Кісялёў: Я выйшаў таму, што супраць незаконных і жорсткіх затрыманняў

“Я асабіста не кідаў у аўтамабіль ДАІ камянёў і нікога не заклікаў гэтага рабіць. Я выйшаў таму, што супраць незаконных і жорсткіх затрыманняў. У мяне затрымалі непаўнагадовага знаёмага, які не ўдзельнічаў у акцыях.

У судовым пасяджэнні 10 лютага былі дапытаныя сведкі па справе.

Супрацоўнік міліцыі Юрый Лапцеў распавёў, што ў той вечар на аўтамабілі патрулявалі тэрыторыю ў цэнтры Жлобіна. Бачыў агрэсіўны натоўп і звярнуў увагу, як нехта з першага шэрагу нешта кінуў у бок аўтамабіля, пачуў гук удару.

Але аўтамабіль не спынялі ў мэтах бяспекі і ад’ехалі далей. Пазней, калі нехта разбіў шкло ў аўтамабілі начальніка Жлобнскага ДАІ,  яны затрымалі Кісялёва, які быў з заплечнікам. У ім знайшлі камяні. Сцвярджае, што пазнаў яго дакладна.

На пытанне адваката пра відэарэгістратар у аўтамабілі адказаў, што ён працаваў, але паколькі ў ім вельмі мала памяці, то адбыўся перазапіс і відэа таго маманту не захавалася.

Цікавая сітуацыя адбылася пры допыце наступнага сведкі – кіроўцы аўтобуса маршрута №24 Віцьгуна.

Ён распавёў, што працаваў у той дзень і на прыпынку “Металург” вырашыў не спыняцца, бо было шмат людзей вакол. А яшчэ, што побач з аўтобусам упала пластыкавая бутэлька.

Суд звярнуў увагу, што пад час папярэдняга допыту Віцьгун казаў пра тое, што ў бок міліцыі ляцела шмат прадметаў. Зачыталі ягоныя ранейшыя паказанні.

На судзе Віцьгун катэгарычна адмовіўся ад гэтых слоў, кажа што не сцвярджаў пра шмат прадметаў, што такога не было. Магчыма, няўважліва чытаў пратакол допыту перад подпісам. Гэтая акалічнасць узнервавала і пракурора і суддзю.

Канвой дастаўляе Кісялёва ў суд.
Канвой дастаўляе Кісялёва ў суд.

Наступны сведка – знаёмы Кісялёва студэнт Віталь Баравікоў, які распавёў падрабязнасці вечара 10 жніўня.  Кажа што выйшлі пагуляць, у нейкі момант стала цікава і яны далучыліся да натоўпу. Але потым, калі пачаліся сутычкі з сілавікамі, яны згубіліся і больш не бачыліся.

У другой палове дня працягнуўся допыт яшчэ некалькіх сведкаў і азнаямленне з матэрыламі справы.

Былі дапытаныя сведкі Мікіта Грынь і Мікіта Юдзін, якія з’яўляюцца добрымі знаёмымі Кісялёва.

Юдзін патлумачыў, што чуў, як Кісялёў заклікаў яго і іншых, казаў “Ідземце прама”. Усе пайшлі, а калі пад’ехаў аўтазак – разбегліся па дварах. Юдзін таксама адбываў разам з Кісялёвым адміністрацыйны арышт і ўсур’ёз успрыняў ягоныя словы, што было пабітае лабавое шкло ў міліцэйскім аўтамабілі.

Мікіта Грынь таксама быў з натоўпам каля кінатэатра “Радзіма”, затым на Першамайскай, бачыў, як ляцелі камяні ў міліцэйскі транспарт, чуў гук удараў па металу. За дзеяннямі Кісялёва не назіраў, ці кідаў ён камяні - сказаць не мог. Аднак адзначыў, што той нейкі час ішоў наперадзе калоны.

Гэтыя сведкі таксама не цалкам згодныя з пратаколамі папярэдняга допыту і не падтрымліваюць свае адказы цалкам.

Наступнае пасяджэнне прызначанае на 11 лютага. Пачатак у 10-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства