viasna on patreon

Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай выставілі новыя абвінавачванні. Ёй пагражае да 12 год турмы

2021 2021-02-12T11:05:32+0300 2021-02-12T11:14:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marfa_637.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай 11 лютага прад'явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч.2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). Таксама каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" па-ранейшаму абвінавачваюць у фінансаванні і навучанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). Цяпер Марфе пагражае да 12 год пазбаўлення волі. Праваабаронца ўтрымліваецца пад вартай у мінскім СІЗА-1 ужо амаль пяць месяцаў.

Марфа Рабкова
Марфа Рабкова. Фота: spring96.org

Як паведамляе Валанцёрская служба "Вясны", новыя абвінавачванні Марфе выставілі 11 лютага – пасля прапагандысцкага сюжэту на дзяржаўным тэлебачанні і ў дзень так званага УНС.

Сама Марфа лічыць новыя абвінавачванні "жаданнем ачарніць яе і Праваабарончы цэнтр "Вясна". Таксама яна лічыць, што з-за сканчэння тэрміну следства па мінулым абвінавачванні патрэбна была нагода пакінуць яе за кратамі на няпэўны тэрмін, як тое ўжо было зроблена ў дачыненні палітыка Міколы Статкевіча ды блогера Сяргея Ціханоўскага.

"Прыведзеныя ў сюжэце словы пра яе, Марфа назвала лухтой, бо яе ніколі не арыштоўвалі на мяжы за нібыта падпал будынка ва Украіне пяць год таму. Падпал падаткавай інспекцыі ў Гомелі чатырох-гадовай даўніны натуральна таксама выглядае недарэчнай хлуснёй, бо ў тыя дні яна прэвентыўна знаходзілася на соднях у Мінску за набліжаючыяся "дармаедскія пратэсты". Асобна Рабкова адзначае, што не прытрымліваецца анархічных поглядаў, да анархічных арганізацый не мае дачынення, і гэтая ідэялогія ёй не да спадобы", – паведамляе Валанцёрская служба "Вясны".

Марфа таксама заяўляе, што ў гэты момант на яе здзяйсняецца інфармацыйны напад:

"Замест таго, каб адказаць на пытанні аб сотнях закатаваных і скалечаных беларусаў, зацікаўленыя органы спрабуюць перавесці ўвагу, каб народ забыўся на жнівень 2020 і з чаго пачаліся пратэсты"

Заклікаем падтрымаць нашую каляжанку лістамі падтрымкі і салідарнасці!

Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Марыі Аляксандраўне Рабковай

Праваабаронца Марфа Рабкова з турмы: Змагу перадаваць лепшыя перадачы, але спадзяюся, што гэта больш не спатрэбіцца

Палітычнай зняволенай каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 17 студзеня 2021 года. Пра гэта праваабаронца паведаміла ў лісце родным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства