viasna on patreon

Якія пастановы выносяць суды па адміністрацыйных справах у пятніцу, 12 лютага

2021 2021-02-12T11:14:44+0300 2021-02-12T12:59:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_907.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Пірожнікава

У судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Пірожнікава

У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 12 лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені і лютым грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку.

Агульная колькасць адміністрацыйных працэсаў істотна зменшылася ў параўнанні з папярэднім месяцам, тым не меней кожны дзень суды выносяць пастановы аб прыцягненні грамадзян да адказнасці ў выглядзе арыштаў і штрафаў. Нярэдка адразу па двух артыкулах. Пры гэтым часта пасля 72 гадзін затрымання да суда грамадзян не адпускаюць, а пішуць новы пратакол за непадпарадкаванне і зноў змяшчаюць да новага разгляду ў ІЧУ. Вярнулася старая практыка караць актыўных грамадзян па арт 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства).

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства