viasna on patreon

Смаргонцам, якіх абвінавацілі ў паклёпе, пракурор просіць два гады абмежавання волі

2021 2021-02-13T09:33:46+0300 2021-02-13T09:35:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valiuk-ruslan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Валюк. Фота з сацыяльных сетак.

Руслан Валюк. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Смаргонскага раёна 12 лютага працягнуў разгляд крымінальнай справы Руслана Валюка і Інэсы Маркавай. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп), за што пагражае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Справу разглядае суддзя Людміла Міхневіч, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Андрэй Клышэвіч.

Маладыя людзі абвінавачваюцца ў распаўсюдзе ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся “заведама ілжывыя” звесткі, якія зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі.

budaj.jpg
Смаргонцы. якіх падазравалі ў расклейцы ўлётак. Першы справа - Руслан Валюк.

Цягам двух дзён, 24 і 25 верасня, у мясцовых жыхароў, падазраваных у расклейцы улётак, прайшлі ператрусы. Як мінімум сямёра былі затрыманыя. Ім паведамілі, што за распаўсюд заведама ілжывых звестак аб супрацоўніках МУС і мясцовых чыноўнікаў распачатая крымінальная справа па артыкуле 188 Крымінальнага кодэксу — "Паклёп". Пазней некаторых адпусцілі, але ня ўсіх. Менавіта за фота гэтых улётак у "ВКонтакте”, быў асуджаны смаргонец Рамуальд Улан.

Рамуальда Улана пакаралі 2,5 гадамі "хіміі" за паклёп

Суддзя Сяргей Боландзь пакараў мужчыну 2,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса за тое, што ён размясціў у каментарах у “ВКонтакте” фотаздымак з налепкамі з асабістымі дадзенымі сямі міліцыянераў.

На судовым пасяджэнні  12 лютага суддзя Людміла Міхневіч працягнула разгляд крымінальнай справы.

Пракурор Андрэй Клышэвіч у спрэчках запатрабаваў "ацаніць" дзеянні маладых людзей 2 гадамі абмежавання волі.

Пазіцыю пракурора падтрымалі і пацярпелыя супрацоўнікі Смаргонскага РАУС, сярод якіх – начальнік аддзела аховы правапарадку Смаргонскага РАУС Руслан Ткачоў.

Адвакат жа заявіў аб неабходнасці апраўдання абвінавачваемых, бо не бачыць у іх дзеяннях складу злачынства.

На гэтым этапе аб'яўлены перапынак да 18 лютага.

У гэты дзень будзе заслухана апошняе слова абвінавачваемых і, верагодна, агалошаны прысуд

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства