Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 15 лютага?
https://spring96.org./be/news/101905
2021
2021-02-15T13:53:46+0300
2021-02-15T13:53:46+0300
2021-02-15T15:13:38+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja-smaliavichy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суды па адміністрацыйных справах адбываюцца 15 лютага ў дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку.
Нагадаем, што вечарам у суботу былі затрыманыя слухачы музычнага канцэрту ў Смалявіцкім раёне - больш за 60 чалавек, а ў нядзелю затрымалі не менш як 19 лыжнікаў у Маладзечанскім раёне і столькі ж удзельнікаў прабежкі па парку ў Салігорску. Амаль усе затрыманыя былі змешчаныя ў ІЧУ да суда.
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.