viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае новыя абвінавачванні супраць Марфы Рабковай

2021 2021-02-15T16:24:54+0300 2021-02-15T16:24:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/observatory_omct_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лютага Следчым камітэтам каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай былі прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). Марфу Рабкову таксама абвінавачваюць у фінансаванні і навучанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). У выніку, ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), звяртае ўвагу, што новыя абвінавачванні прад'яўленыя праз пяць месяцаў пасля арышту актывісткі ПЦ “Вясна” і ўяўляюць сабой відавочную спробу апраўдаць яе ўтрыманне пад вартай, паколькі тэрмін расследавання па першапачатковым абвінавачванні заканчваецца 16 лютага.

Абсерваторыя адзначае, што абвінавачванні з’явіліся неўзабаве пасля таго, як адзін з дзяржаўных тэлеканалаў Беларусі апублікаваў сюжэт, які звязаў “Вясну” і, у прыватнасці, Марфу Рабкову, з меркаванай тэрарыстычнай дзейнасцю.

Абсерваторыя перакананая, што працяг адвольнага затрымання і пераследу Марфы Рабковай з’яўляюцца нічым іншым, як пакараннем яе за законную праваабарончую дзейнасць, у прыватнасці ў сувязі з мабілізацыяй валанцёраў на дапамогу ахвярам міліцэйскага гвалту.

Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі гарантаваць пры любых абставінах “фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць” Марфы Рабковай і неадкладна і безумоўна вызваліць яе.

Акрамя таго, Абсерваторыя звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з заклікам дасылаць уладам Беларусі свае патрабаванні, у тым ліку аб “неадкладным і безумоўным” вызваленні Марфы Рабковай і гарантыях бесперашкодных сустрэч палітзняволенай з адвакатам і блізкімі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства