viasna on patreon

Прысуд Каратчэню: Сядзеў на лаўцы, адпачываў... Наляцелі, збілі і... асудзілі

2021 2021-02-17T12:35:15+0300 2021-02-17T12:36:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karatchenia-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Каратчэня. Фота: "Лідэр-Прэс".

Аляксандр Каратчэня. Фота: "Лідэр-Прэс".

У судзе Салігорскага раёна 17 лютага абвешчаны прысуд па крымінальнай справе па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхарАляксандр Каратчэня.

Справу разглядае суддзя Вольга Пракаповіч.

З матэрыялаў следства вядома, што 9 жніўня 2020 года паблізу крамы "Цэнтральны" ў Салігорску, супрацоўнікі РАУС хацелі затрымаць мужчыну.

- Не жадаючы быць затрыманым за адміністрацыйнае правапарушэнне і дастаўленым у РАУС для высвятлення асобы і іншых абставінаў, катэгарычна адмовіўся прайсці з міліцыянтамі, - пракаментавалі ў пракуратуры. - Ён выказаўся ў іх адрас нецэнзурнай лаянкай. Перашкаджаючы свайму затрыманню, наўмысна нанёс двум супрацоўнікам АУС ўдары рукамі ў вобласць галавы, чым прычыніў ім пабоі і фізічны боль.

Пацярпелыя - супрацоўнікі Салігорскага РАУС Арцём Міхед і Аляксей Капачэня. 

Пракурор патрабуе для Каратчэні наступнае пакаранне: прызнанне вінаватым, пазбаўленне волі на адзін год і шэсць месяцаў.

Суддзя абвясціў прысуд: адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2000 рублёў кожнаму пацярпеламу супрацоўніку: Арцёму Міхеду і Аляксею Капачэню, паведамляе "Лідэр-Прэс".

Прысуд не канчатковы і падлягае абскарджанню. Падсудны узяты пад варту ў зале суда.

На суд абвінавачаны прыйшоў з рэчамі.

Суд па справе Каратчэні: пракурор просіць паўтары гады калоніі, 69 работнікаў "Беларуськалія" паставілі подпісы ў яго падтрымку

69 работнікаў "Беларуськалія" паставілі свае подпісы ў падтрымку Каратчэні з просьбай аб прызначэнні пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства