viasna on patreon

За абразу міністра унутраных спраў Кубракова - паўтары гады "хатняй хіміі"

2021 2021-02-17T17:41:00+0300 2021-02-17T17:44:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sazonava-maliavichy-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Сазонава разам з адвакатам у судзе.

Кацярына Сазонава разам з адвакатам у судзе.

Суд Смалявіцкага раёна 17 лютага вынес прысуд у крымінальнай справе па абвінавачванні мясцовай жыхаркі Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Людміла Якаўлева, дзяржабвінаваўца – пракурор Лаўкет.

Па матэрыялах следства, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў г. Смалявічы, у публічным доступе ў сетцы Інтэрнэт, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, у адным з тэлеграм-каналаў, наўмысна, з мэтай публічнай абразы прадстаўніка ўлады, Сазонава размясціла непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Івана Кубракова.

Кацярына Сазонава - маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцём.

Сёння ў судовым працэсе адбыліся спрэчкі бакоў.

Пракурор Лаўкет запрасіў для абвінавачваемай два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Суддзя выносіць прысуд: адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накірвання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Вынесены 17 лютага прысуд можа быць апратэставаны на працягу 10 дзён у Мінскім абласным судзе.

"У тэлеграм-канале абразіла міністра Кубракова". У Смалявічах судзяць шматдзетную маці

Кацярына Сазонава - маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцём.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства