viasna on patreon

Справа таксіста Лапы: экспертыза, якую чакалі паўтары месяцы, на пастаўленыя пытанні не адказала

2021 2021-02-18T11:58:35+0300 2021-02-19T10:33:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lapa-06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Лапа з адвакатам у судзе 18 лютага.

Аляксей Лапа з адвакатам у судзе 18 лютага.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 18 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

У якасці пацярпелых выступаюць два супрацоўнікі АМАПу - Арцём Логіш і Дзмітрый Конан. 

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль. Дзяржабвінаваўца - пракурор Георгій Смольскі.

Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель.

Перапынак ад 24 снежня мінулага года быў абумоўлены неабходнасцю правядзення экспертызы відэазапісу інцыдэнта.

Па версіі абвінавачвання, Аляксей 11 жніўня з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі ўжыў гвалт над імі, то бок наехаў на іх на машыне. Пры гэтым толькі ў Конана былі сінякі і ранкі: сінякі на локці і калене, драпіна на ілбе, якія выклікалі кароткачасовую страту здароўя. Нагадаем, 11 жніўня каля плошчы Дзекабрыстаў машыну Аляксея спынілі супрацоўнікі АМАПу і жорстка затрымалі ўсю кампанію. Таксі сілавікі разбілі, людзей, якія знаходзяцца ўнутры, выцягнулі на дарогу і збілі.

Сёння ў судзе адбыўся допыт эксперта і павінен быць допыт сведкі Конана.

Допыт дзяржаўнага эксперта з Дзяржкамітэта судмедэкспертызы па Гродзенскай вобласці Андрэя Дзмітрова.

Суддзя зачытвае заключэнне ад 26.01.21 аб правядзенні фанетычнай экспертызы, у якой размовы на відэа файлах.

Суддзя: "Высновы экспертызы пацвярджаеце?”

- Так.

Адвакат запытваецца, у чым адрозненне адных дыферэнцыраваных рэплік таго дня ад іншых?

- Дыферэнцыяцыт, гэта тыя рэплікі якія ўзятыя і зразумелыя. Атрыбуціраваныя гэта якія прыналежаць рэплікам дыктара на запісу.

- А якія рэплікі належаць каму, хто знаходзіўся звонку і ўнутры памяшкання?

- Вызначыць немагчыма, бо немагчыма вызначыць адлегласць. Фразы асобных дыктараў да часовых прамежку не прывязвалася, бо не было такой задачы. Каб прывязаць - трэба правесці дадатковыя даследаванні.

Фанетычная экспертыза праводзілася па хадайніцтваў адваката, але ў заключэнні эксперта не была даследавана прыналежнасць галасоў – супрацоўнікам міліцыі, або людзям у чорным ў балаклавах, або сведкам, які здымалі падзеі з вакна кватэры.

Сведка, супрацоўнік міліцыі Конан ізноў не з'явіўся ў суд, перапынак 10 хвілін.

Што датычыць апытання яшчэ аднаго амапаўца - Конана, то ён у суд 18 лютага так і не з'явіўся. Пазней высветлілася, што Конан у камандзіроўцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства