viasna on patreon

Праваабаронцу "Вясны" пакаралі 12 суткамі арышту. Каго і як судзілі 18 лютага? Дапоўнена

2021 2021-02-18T22:29:45+0300 2021-02-18T22:49:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_salauey_dz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над праваабаронцам "Вясны" Зміцерам Салаўёвым. Фота spring96.org

Суд над праваабаронцам "Вясны" Зміцерам Салаўёвым. Фота spring96.org

18 лютага ў Мінску і іншых гарадах адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да тых, каго затрымлівалі ў папярэднія месяцы, а таксама, каго выклікалі павесткай. 

Таксама асудзілі і праваабаронцу «Вясны» Зміцера Салаўёва. Падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага ён быў затрыманы: у ягоны дом раніцай ўварваліся супрацоўнікі АМАПу і ГУБАЗіКа і правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку. На Зміцера склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за пікітаванне: на яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з "Пагоняй". Восем год таму дом быў пабудаваны адразу з гэтым барэльефам. Суддзя Мінскага раёна Анжаліка Казлова асудзіла за гэта праваабаронцу на 12 сутак арышту.

Падрабязнасці з іншых судовых працэсаў у табліцы. 

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства