Жыхара Бярозы асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за слова "тварь" пад фота ўчастковага
Суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 19 лютага прызнаў вінаватым Віталя Талсцяка ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, г. зн. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Людміла Рудзіна прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў спагнаць з падсуднага на карысць пацярпелага супрацоўніка Баранавіцкага РАУС Сяргея Каўша ў кошт грашовай кампенсацыі маральнай шкоды 1500 рублёў, у даход дзяржавы – дзяржпошліну 87 рублёў і мабільны тэлефон, які быў выкарыстаны Віталём Талсцяком у якасці сродку злачынства.
Нагадаем, Віталь Талсцяк 27 жніўня напісаў каментар пад фатаграфіяй участкага інспектара Сяргея Каўша, размешчанай у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". У прыватнасці, абвінавачаны, прачытаўшы, што супрацоўнік міліцыі ўдзельнічаў у разгонах мірных дэманстрантаў падчас поствыбарных пратэстаў і ўжываў да іх гвалт, не стрымаў эмоцыі і пакінуў надпіс: "Ты капитан - тварь".
Як праходзіў судовы працэс?
За каментар у "Аднакласніках" – 1,5 года "хатняй хіміі" і 2000 рублёў кампенсацыі?