viasna on patreon

Аблава на смаргонскіх актывістаў

2021 2021-02-20T07:37:59+0300 2021-02-20T07:38:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/budaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Смаргонцы. якіх падазравалі ў расклейцы ўлётак. Першы справа - Руслан Валюк.

Смаргонцы. якіх падазравалі ў расклейцы ўлётак. Першы справа - Руслан Валюк.

Увечары 19 лютага па Смаргоні пракацілася хваля затрыманняў. Відавочна, па нядаўняму выпадку ў судзе. Напачатку было вядома пра затрыманне Рамуальда Улана і Людмілы Сульжыцкай.

Ілля Петуноў у 16-00 панёс нейкую скаргу ў РАУС і не вярнуўся, быў там і затрыманы.

Супрацоўнікі міліцыі таксма прыходзілі за Русланам і Любоўю Валюкамі. Дзяўчыны дома не было, а пра Руслана маці сказала, што яму дрэнна, выклікае яму хуткую.

Затрыманы яшчэ Яўген Новік і Сяргей Трай.  Ёсць звесткі, што на затрыманых складаюць пратаколы па арт. 23.34 КаАП.

Нагадаем, суд Смаргонскага раёна 18 лютага абвесціў прысуд у крымінальнай справе Руслана Валюка і Інэсы Маркавай, якіх абвінавацілі ў паклёпе на супрацоўнікаў міліцыі.

Валюку прысудзілі два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Маркавай – два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Пасля абвяшчэння прысуду ў калідоры нехта крыкнуў “Жыве Беларусь!”, у адказ пачулася дружнае “Жыве!”. Адразу ж старшыня суда Людміла Пятрова забараніла дзяжурнаму міліцыянеру выпускаць з суда прысутных, а сама выклікала міліцыю. У будынку заблакавалі каля 20 чалавек. Частка іх збегла праз вакно, а дзевяць чалавек, якія засталіся ў судзе, павялі ў мясцовы РАУС.

За расклейку ўлётак - па два гады абмежавання волі. У адказ на "Жыве Беларусь!" у суд выклікалі міліцыю

24 і 25 верасня, у мясцовых жыхароў, падазраваных у расклейцы улётак, прайшлі ператрусы. Як мінімум сямёра былі затрыманыя. Ім паведамілі, што за распаўсюд заведама ілжывых звестак аб супрацоўніках МУС і мясцовых чыноўнікаў распачатая крымінальная справа

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства