viasna on patreon

Байкеры адбілі ў ціхароў свайго – цяпер ім пагражае зняволенне

2021 2021-02-21T07:35:50+0300 2021-02-21T07:38:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baikery_potasovka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Патасоўка байкераў з невядомымі. Скрыншот з відэа

Патасоўка байкераў з невядомымі. Скрыншот з відэа

У судзе Савецкага раёна Мінска 19 лютага працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе сталічных байкераў.

На лаве падсудных – Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч. Усіх іх абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 КК РБ.

Інцыдэнт адбыўся 19 верасня каля ГЦ "Еўропа", калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк. Дзяржабвінаваўца - пракурор Рабаў.

Пацярпелыя па справе - супрацоўнікі міліцыі Новікаў, Іваноў, Пятроў і Максімаў.

Многіх байкераў-сведкаў неаднаразова дапытвалі пад час адбыцця арышту ў ЦІП

У пятніцу былі дапытаныя сведкі здарэння – байкеры і відавочцы падзей каля ГЦ “Еўропа”.

Ілля Сарокін  распавёў, што быў абвешчаны мотапрабег, да якога вырашыў далучыцца. Убачыў бойку, матацыклаў было шмат, прыкладна больш 50.

- Што за бойку бачылі?

- Да серабрыстага Фольксваген Пола падыйшоў натоўп людзей. Людзі ў цывільным садзіліся ў машыну. Памятаю, што былі людзі ў чырвонай балаклаве і белым шлеме. Далей людзі селі ў машыну, астатнія паспрабавалі яе адкрыць.

- Названыя па вопратцы людзі спрабавалі адкрыць аўто?

- Дакладна сказаць не магу.

Адвакат пытаецца, ці даставаў нехта людзей з аўто?

-Там дзверы былі адкрыты, з боку кіроўцы, не магу сказаць, што нехта кагосці выцягнуў. Нават не зразумеў, адкуль з'явіўся чалавек з пісталетам.

- А што за чалавек, які дастаў пісталет, адкуль з'явіўся?

- Худы, са шчаціннем, быў у чорнай куртцы, з барсеткай, з якой даставаў пісталет.

- Што ён рабіў з гэтыя пісталетам?

-Папярэджваў. Па рухах было зразумела, што настроены агрэсіўна.

- Дзяржашны нумар аўтамабіля памятаеце?

- Па-мойму там быў не Менскі рэгіён.

Сведка Канстанцін Кандраф'еў таксама знаходзіўся каля ГЦ «Еўропа», быў на матацыкле:

- З вялікай адлегласці назіраў групу матацыклістаў, якія з кімсці нешта высвятлялі.

Адваката Іванюшына пытаецца:

- Бачылі бойку людзей у чорным, з кім?

-Спрабавалі высветліць адносіны з матацыклістамі. Было 4-5 чалавек. Асабліва ніхто не запомніўся.

- Можа экіпіроўкай вылучаліся?

- Не памятаю.

- На колькі было шумна?

- Было шумна, на паркоўцы было шмат матацыклаў.

Сведка Аляксандровіч узгадаў, што бачыў мужчыну ў белым шлеме, яго вялі, спытаў, што адбываецца, сказалі, што скраў тэлефон, я папрасіў выклікаць міліцыю. Убачыў, што з боку Банголора рухаецца натоўп людзей, убачыў амапаўцаў…

У судзе над байкерамі. Фота: auto.onliner.by
У судзе над байкерамі. Фота: auto.onliner.by

Дапытваюць сведку Андрэя Несцяркова:

- З-за чаго пачалася бойка?

- Была спроба затрымаць ўдзельніка, яго спрабавалі не аддаць.

Запытваецца адвакат:

- Бачылі падзеі з удзелам байкераў?

- Не бачыў.

- Па якіх прыкметах вызначылі затрыманне?

- Чалавека вялі ў мікрааўтобус.

- Як давалі паказанні?

- У ІЧУ Жодзіна падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту.

Марыя Гаўдзій, якая была сведка падзей патлумачыла суду, што праз два дні да яе  прыехалі супрацоўнікі ГУБОПік і дапыталі.

- Каго запомнілі, хто перашкаджаў выезду?

- Мужчына ў чырвонай балаклаве, падчас мотапрабегу казаў, што варварства дапускаць нельга. Астатніх не памятаю.

- Якім чынам перашкаджалі?

- Сталі ззаду і ўперліся рукамі ў багажнік.

- Іншыя дзеянні?

- Не бачыла.

-Куды паехалі?

- Прайшлі да машыны, ён мне перадаў ключы ад матацыкла, папрасіў перагнаць.

- Незнаёмы чалавек даў ключы, як так?

- Сама не ведаю. Дакументы аддаў аднаму чалавеку, ключы мне, ехалі побач у калоне.

- Як далёка павялі і куды?

- У машыну. Мяне на ёй і забіралі праз два дні, Пола серабрысты.

- Ці далучалі нейкія фота і відэа ў момант допыту?

- Так, тэлефон канфіскавалі і знайшлі некалькі фота з тэлефона, можна сказаць, што вымушаная была далучыць.

З пказанняў сведак бачна, што іх дапытвалі на ЦІП, падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту, маюцца сведчанні, што кожнага з іх дапытвалі не па адным разе, у пратаколах згаданыя толькі адзінкавыя допыты кожнага з іх. Ёсць падазрэнні, што і сведкі Гаўдзій Марыю дапытвалі пры такіх жа абставінах.

У судзе вывучаюць паказанні сведкаў, дадзеныя пад час следства.

Паказанні сведкі Сарокіна не значна адрозніваюцца ад сённяшніх.

-Пасля прагляду відэа, які быў стан?

- Даваў паказанні ў ЦІП, быў стрэс - не мыўся 5 дзён.

- Колькі дзён прайшло, як вы давалі паказанні будучы ў ЦІП (суддзя робіць заўвагу, адвакат кажа пра магчымае псіхалагічнае ўздзеянне ў ЦІП)

- У ЦІПе аказвалі ціск? (пытанне здымаецца)

- У пратаколе пазначана, што ў ЦІПе быў допыт?

- Не, не пазначана.

У судзе зачытваецца пратакол агляду аўтамабіля “Фольксваген Пола”. Называюцца ўвагнутасці, пашкоджанне шчотак шклоачышчальніка, драпіна на левым пярэднім крыле.

Відэадоказы не нашмат праяснілі сутнасць канфлікту

Таксама 19 лютага ў судзе былі прагледжаныя відэадоказы. Што характэрна, на адным з відэа з заклікамі блакаваць аўтамабіль, гвалту да супрацоўнікаў не назіраецца. Аднак з'яўляецца чалавек з пісталетам, хаця не відаць, каб ён вылез з аўто.

На другім запісу бачна, як дзяўчаты абараняюць байкераў, без гвалту, на відэа ўжо падышлі амапаўцы і людзі ў аліўкавай форме

Далей - невядомыя ў цывільным спрабуюць выкрасці байкера у белым шлеме, а дзяўчаты не даюць яго затрымаць.

Дэманструецца відэа з тралейбуса. Бачныя адкрытыя пярэднія дзверы аўто. Адвакат Траццякова хадайнічае аб стоп кадры на 06:36. Дакладна бачна, што нумар на Фольксваген Пола не адпавядае заяўленаму ў пратаколах.

Пасля вывучэння відэадоказаў Іванюшын сябе не пазнаў, верагодна, на адным з відэа ён стаіць, Траццякевіч гэтак жа не пазнаў. Афанасьеў быццам бы на адным з відэа стаіць за машынай з заплечнікам. Адвакат Іванюшына кажа, што з таго ракурсу, дзе стаяў яе падабаронны, ён не мог здзяйсняць таго, што яму прад'яўляюць.

Справа сталічных байкераў: што кажуць пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі?

Там было 30 чалавек, але многія раз’ехаліся. Учатырох падышлі, прадставіліся, папрасілі праехаць з імі для прафілактычнай гутаркі. Бычкоў добраахвотна пагадзіўся, разам прайшлі ў Фальксваген Пола.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства