viasna on patreon

У бацькоў супрацоўніцы "Моцных навін" правялі ператрус. Правяралі нават хлеў з козамі

2021 2021-02-21T22:50:00+0300 2021-02-22T08:17:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pogodina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Дом Пагодзіных у Жлобіне.

Дом Пагодзіных у Жлобіне.

У нядзелю, 21 лютага, у доме ў бацькоў журналісткі "Моцных навін" Сняжаны Пагодзінай у Жлобіне правялі ператрус - прыйшло як мінімум сямёра сілавікоў з санкцыяй следчага.

Па словах міліцыянтаў, нібыта на суседняй вуліцы вісеў б-ч-б сцяг, яны шукалі, хто яго вывесіў. У пастанове пазначана, што ператрус правялі ў рамках крымінальнай справы па прычыне «здзекаў над дзяржаўным сцягам». Ператрус прайшоў і ў цёткі Сняжаны. Правяралі дамы і гаспадарчыя пабудовы, пішуць "Моцныя навіны".

- Заходзілі нават у хлеў, дзе былі козы. Жывёлы, дарэчы, не пускалі праваахоўнікаў унутр памяшкання. Тады тыя сказалі бацькам іх прыбраць, у адваротным выпадку пагражалі "запырскаць ім вочы слёзацечным газам, нам гэта дазволена", - распавяла Сняжана.

Дзяўчына распавяла, што ў доме міліцыянты нічога не знайшлі. Ніхто з суседзяў не пагадзіўся быць панятымі - запрасілі прадстаўнікоў цыганскай дыяспары.

- Цётка прымусіла ўсіх разуцца і ўвесь час паўтарала: "Вам не сорамна, сынкі?!». Панятымі былі двое цыган, якія нават не ўмеюць чытаць, - паставілі свае подпісы ў пратаколах, паняцця не маючы, што там напісана.

Журналістка звязвае ператрус і тое, што яго правялі ў выходны дзень, са сваёй грамадзянскай пазіцыяй. Адзначае, што на вуліцы ў прыватным сектары каля 60 дамоў, але сілавікі прыйшлі менавіта да яе сваякоў.

- Чаму ператрус правялі толькі ў маіх бацькоў, цёткі і нядаўна памерлай бабулі, - пракаментавала Сняжана. - Як патлумачыла мне адвакат, гэта кажа аб тэрміновасці "замовы". Калі ёсць неабходнасць экстранна правесці падобныя мерапрыемствы, яны маюць права рабіць гэта без адабрэння пракурора.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства