viasna on patreon

Гародня: Пракурор патрабуе для таксіста Аляксея Лапы тры гады пазбаўлення волі Дапоўнена

2021 2021-02-22T15:11:44+0300 2021-02-23T06:16:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lapa-sud-2021-02-22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Лапа ў судзе 22 лютага.

Аляксей Лапа ў судзе 22 лютага.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 22 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Гэта адзін з самых працяглых судоў па крымінальнай справе па артыкуле 364 за апошні час, суд распачаўся яшчэ 5 лістапада і доўжыцца тры з паловай месяцы.

У якасці пацярпелых выступаюць два супрацоўнікі АМАПу - Арцём Логіш і Павел Конан. 

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль. Дзяржабвінаваўца - пракурор Георгій Смольскі.

Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель.

Перапынак ад 24 снежня мінулага года быў абумоўлены неабходнасцю правядзення экспертызы відэазапісу інцыдэнта.

Па версіі абвінавачвання, Аляксей 11 жніўня з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі ўжыў гвалт над імі, то бок наехаў на іх на машыне. Пры гэтым толькі ў Конана былі сінякі і ранкі: сінякі на локці і калене, драпіна на ілбе, якія выклікалі кароткачасовую страту здароўя. Нагадаем, 11 жніўня каля плошчы Дзекабрыстаў машыну Аляксея спынілі супрацоўнікі АМАПу і жорстка затрымалі ўсю кампанію. Таксі сілавікі разбілі, людзей, якія знаходзяцца ўнутры, выцягнулі на дарогу і збілі.

Сёння судовае пасяджэнне працягвалася.

Пракурор перакананы, што "па арт. 364 КК РБ факт прымянення сілы з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці супрацоўнікаў АМАПа знайшло пацвярджэнне ў поўным аб'ёме. Удзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве не прымаў. А б-ч-б сцяг не ягоны, а пакінуты ў салоне пасажырам.

Віна Лапы пацвярджаецца таксама паказаннямі пацярпелых, сведак, матэрыяламі справы. Паказанні сведак супрацоўнікаў АМАПа пацвярджаюць паказанні пацярпелых.

У сувязі з выкладзеным, паказаннямі пацярпелых і сведак, факт атрымання цялеснага пашкоджання пацвярджаецца заключэннем судмедэкспертызы”.

Пракурор Смольскі просіць прызнаць Лапу вінаватым і прызначыць яму 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і ўзяць пад варту ў зале суда. Таксама спагнаць з яго  працэсуальныя выдаткі ў памеры 164 рублі. Сцяг б-ч-б знішчыць.

Адвакат спасылаецца на словы Аляксандра Лукашэнкі ад 20 жніўня аб тым, што  у судзе павінны быць забеспечаны прынцып прэзумпцыі нявінаватасці. Супрацоўнікі УУС, павінны былі прыняць меры, выявіць відавочцаў і ахову месца здарэння і паведаміць у РАУС. Пазіцыя абвінавачвання не адпавядае рэчаіснасці, крымінальная справа ўзбуджаная незаконна.

Увогуле, не было падставы для ўзбуджэння крымінальнай справы, не было здзейснена ні аднаго следчага дзеяння, выезду следчай групы і агляду месца здарэння. А паведамленні з сшытка дзяжурнага Кастрычніцкага РАУС не павінны служыць падставай для ўзбуджэння справы.

Лапа звяртаўся з заявай у СК аб неабгрунтаваным гвалце і наўмысным пашкоджанні аўто. Звяртаўся ў пракуратуру, але крымінальная  справа не была ўзбуджаная, пракуратура затым адказала адпіскай, што адмаўляе ва ўзбуджэнні справы. Лапа атрымаў множныя цялесныя пашкоджанні пасля затрымання. Гэта павінна цягнуць апраўданне, за адсутнасцю агульнанебяспечных дзеянняў. 

Амапаўцы на двух бусіках ад'яжджаюць ад будынку суда.
Амапаўцы на двух бусіках ад'яжджаюць ад будынку суда.

У судзе абвешчаны перапынак да 26 лютага. Пачатак пасяджэння ў  15.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства