viasna on patreon

У Жлобіне затрыманы дырэктар будаўнічай крамы, які падтрымаў забастоўку. Пагражаюць крыміналкай

2021 2021-02-25T11:51:56+0300 2021-02-25T12:04:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/perfilieu-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Перфільеў. Фота з сацыяльных сетак.

Сяргей Перфільеў. Фота з сацыяльных сетак.

У Жлобіне арыштаваны Сяргей Перфільеў - дырэктар крамы "Будпрактык", які ў кастрычніку падтрымаў нацыянальны страйк. Пра гэта стала вядома адразу ад некалькіх нашых крыніц, паведамляюць “Моцныя Навіны”.

Перфільева затрымалі два тыдні таму, яго змясцілі ў Гомельскае СІЗА. Мужчыну інкрымінуюць "удзел у масавых беспарадках” 9 жніўня 2020-га.

Прэтэнзіі да будаўнічай крамы і яе кіраўніцтва пачаліся адразу пасля 26 кастрычніка, калі арганізацыя падтрымала народны ультыматум Ціханоўскай. Да Перфільева зачасцілі праверкі, ён старанна ліквідаваў усе заўвагі, але дарэмна — арэндадаўца паведаміў аб спыненні з ім дамоўных адносін, якія доўжыліся ўжо восем гадоў, Перфільева пазбавілі памяшкання.

Прадпрымальнік не страціў надзею. Ён паведаміў, што знайшоў ужо іпэшніка, які гатовы выручыць яго кампанію, пераезд павінен быў адбыцца ў 20-х чыслах лютага, але здарылася затрыманне.

Як тлумачаць крыніцы, "апошняй кропляй цярпення гарадскіх уладаў і міліцыі" стала інтэрв'ю Перфільева аднаму з выданняў, дзе ён распавёў пра сваю «прысутнасць» 9 жніўня на плошчы. Тады, дарэчы, жлабінчыніну сілавікі разбілі галаву, аб чым ён падрабязна распавёў журналістам. Цяпер яму інкрымінуюць удзел у"масавых беспарадкі".

На дадзены момант вядома, што ўжо некалькіх жлобінчан, якія размаўлялі з Перфільявым ў перыяд з 9 па 11 жніўня, выклікалі на допыт — людзей вышукваюць па тэлефонных званках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства