viasna on patreon

Восем месяцаў калоніі прызначылі Наталлі Раентавай, якая пры разгоне Маршу ўкусіла сілавіка ў тралейбусе. Пракурор прасіў два гады

2021 2021-02-25T14:18:04+0300 2021-02-25T15:11:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/raentava_sud_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Раентова ў судзе. Фота: spring96.org

Наталля Раентова ў судзе. Фота: spring96.org

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 лютага вынес прысуд па крымінальнай справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса супраць Наталлі Раентавай, якая пры затрыманні 29 жніўня ў тралейбусе пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за сцягно. Момант жорсткага затрымання трапіў на відэа, рэзанансны ролік імгненна разышоўся па сацсетках і СМІ. Суддзя Таццяна Акавітая прызнала Наталлю вінаватай і пакарала васьмю месяцамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму — пракурор прасіў пакараць яе двума гадамі пазбаўлення волі. Свае маральныя пакуты пацярпелы супрацоўнік АМАПа расцаніў у дзве тысячы рублёў, бо, па яго словах, гэта відэа трапіла ў сацсеткі "Карнікі" і ад гэтага пацярпелі яго блізкія: суд прызначыў спагнаць гэтую суму з Раентавай на карысць пацярпелага.

Паколькі тэрмін пакарання вылічаецца ад 29 верасня 2020 года, ёй засталося адбыць пакаранне, тэрмінам тры месяцы. 

24 лютага Наталля Раентава выступіла з апошнім словам:

"Высокі суд, я прызнаю, што ўкусіла пацярпелага, але вельмі прашу прыняць да ўвагі той факт, што зрабіла гэта ненаўмысна, у стане стрэсу і афекту, пра што сведчыць, у тым ліку, адвольнае мачавыпусканне. У сілу чаго я не магла выразна ўсведамляць, што адбываецца. Таксама прашу прыняць пад увагу, што я не маю ніякіх адносінаў да фактаў пагроз пацярпеламу. Я не напісала ніводнага слова пра гэта ў інтэрнэце, не дала ніводнага каментара медыя, нічога не напісала ні ў чатах, ні ў телеграм-каналах, ні ў каментарах да чаго-небудзь.

Я раскайваюся ў тым, што адбылося. Я гатова панесці пакаранне. Я вельмі спадзяюся, што гэта пакаранне будзе суразмерна правіну. Дзякуй, што выслухалі мяне».

Наталля віну не прызнала. Раентаву адпраўлялі на судова-псіхалагічную экспертызу, на больш за тры месяцы ў судзе быў аб'яўлены перапынак, якая паказала, што падчас укусу яна ў поўнай меры ўсведамляла свае дзеянні і не знаходзілася ў стане афекту. 

Пракурор просіць два гады калоніі для Наталлі Раентавай

Яна ўкусіла сілавіка за сцягно пры затрыманні ў тралейбусе

Раентава ў перыяд часу, які адносіцца да здзяйснення інкрымінаванага ёй дзеяння, не знаходзілася ў стане афекту ці іншым эмацыйным стане, які пазбаўляў яе здольнасці ў поўнай меры ўсвядоміць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі", — прыйшлі да высновы эксперты.

Брат палітзняволены

Брат Наталлі Аляксандр, які быў затрыманы 29 жніўня ў тралейбусе разам з сястрой, цяпер таксама знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. На ўсіх працэсах сястры ён раней прысутнічаў, але ў пачатку снежня яго затрымалі самога ў межах крымінальнай справы. 

"Падрабязнасці мне невядомыя, следчы ў размове спаслаўся на таямніцу следства. Ведаю толькі, што знайшлі нейкае фота, дзе Саша на "Плошчы пераменаў", забралі яго ў пачатку снежня, прыйшлі за ім дадому і павезлі", — патлумачыла Любоў Раентава, маці Аляксандра і Наталлі.

Маладому чалавеку прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, караецца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін). Аляксандра Раентава прызналі палітзняволеным.

Што здарылася 29 жніўня?

Нагадаем, супрацоўнікі АМАПу затрымалі брата і сястру Наталлю і Аляксандра Раентавых 29 жніўня пасля Жаночага маршу салідарнасці наўпрост у тралейбусе. Момант жорсткага затрымання трапіў на відэа, рэзанансны ролік імгненна разышоўся па сацсетках і СМІ. Пасля гэтага іх пакаралі адміністрацыйным арыштам на 12 і 15 сутак. Аднак гісторыя пераследу для Наталлі на гэтым не скончылася — на Наталлю завялі крымінальную справу па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. 29-гадовую Наталлю абвінавачваюць у тым, што яна 29 жніўня падчас жорсткага затрымання ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за левае сцягно. Гематомы, якія атрымаў АМАПавец падчас укусу, аднеслі да цялесных пашкоджанняў, якія не прывялі да кароткачасовай страты здароўя і працаздольнасці. Хоміч звяртаўся ў шпіталь МУС, дзе яму зрабілі перавязку і адпусцілі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства