viasna on patreon

У Маладэчна рыхтуецца да суда справа аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак Дапоўнена

2021 2021-03-01T10:55:13+0300 2021-03-01T11:30:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/000088_865230.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у Маладэчна. Фота: mlyn.b

Пікет у Маладэчна. Фота: mlyn.b

Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершанае расследаванне крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак і пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту, паведаміў sk.gov.by.

21 лістапада мінулага года каля 10:00 некалькі чалавек ва ўзросце ад 20 да 33 гадоў выйшлі на праезную частку вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне і расцягнулі плакат, перакрыўшы рух транспарту. Праз некалькі хвілін яны сыйшлі, піша mlyn.by

Паводле звестак следства, абвінавачаныя загадзя размеркавалі ролі і абмяркоўвалі правядзенне акцыі ў чаце мэсэнджара Telegram. Так, 40-гадовая жанчына з адрэзка матэрыі вырабіла банэр, куды нанесла надпіс радыкальнай накіраванасці. Далей група людзей выйшла на пешаходны пераход і расцягнула плакат. Яшчэ адзін мужчына назіраў за навакольным становішчам, каб не даць магчымасці праваахоўнікам затрымаць фігурантаў.

Сваімі дзеяннямі абвінавачаныя перашкаджалі ўдзельнікам дарожнага руху, блакавалі праезд грамадскага, спецыяльнага і іншага транспарту.

Следчымі былі дапытаныя абвінавачаныя, пацярпелыя і сведкі. Відэазапісы з камер назірання, на якіх зафіксаваныя абставіны здзяйснення злачынства, таксама далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы. У мабільным тэлефоне аднаго з фігурантаў выяўленая перапіска, у якой удзельнікамі абмяркоўвалася неабходнасць накіравання фатаграфій у Telegram-каналы, а таксама магчымасць правядзення новых падобных акцый.

Двое з шасці падазраваных па справе прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі.

Гэта Рыгор Саладоўнікаў і Дзмітрый Карабейнік. Да суда яны змешчаныя ў  следчую турму №8 у Жодзіна.

Падчас ператрусу ў падвале ў аднаго з мужчын канфіскаваны банер з надпісам, які выкарыстоўваецца пры здзяйсненні злачынства, па месцы працы адной з жанчын - фарба.

На допыце пяцёра абвінавачаных далі прызнальныя паказанні, 40-гадовая жанчына адказваць адмовілася. Ёй выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 342 (дапамога ў актыўных групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне працы транспарту, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Дзеянні кожнага з пяці іншых фігурантаў кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне працы транспарту, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Да двух жанчын прымененая мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва, да двух мужчын - падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах, яшчэ двое былі заключаныя пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы завершана. Матэрыялы перададзеныя для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства