viasna on patreon

Затрыманні і ператрусы ў Беларусі: хроніка палітычнага пераследу першага сакавіка Дапоўнена

2021 2021-03-01T17:36:27+0300 2021-03-02T09:53:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bykouskaja-2019-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Быкоўская. Фота з сацыяльных сетак.

Вольга Быкоўская. Фота з сацыяльных сетак.

Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 1 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Супрацоўнікі гомельскага аддзялення Следчага камітэту 1 сакавіка затрымалі 24-гадовага Паўла Ларчыка па абвінавачванні ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі Чыгуначнага РАУС Шапавалава. 20 верасня падчас Маршу пратэсту ў Гомелі пачалася штурханіна і супрацоўнік упаў. Гэта і ставяць у віну маладзёну Паўлу Ларчыку.

Сілавікі прышлі таксама да маці Паўла Ганны проста на працу, на фабрыку "8 сакавіка". Хутчэй за ўсё павязуць дадому рабіць ператрус, паведамляе тэлеграм-канал “Гомельская Вясна”. 


Журналістку Вольгу Быкоўскую затрымалі сёння супрацоўнікі міліцыі ў Лідзе. Тут сёння праходзіць адміністрацыйны судовы працэс над яшчэ адным журналстам Юрыем Дзешуком, якога апошнія месяцы прэсуюць улады. Дзешука спачатку затрымлівалі па крымінальнай справе, цяпер судзяць па  артыкуле 23.34 КаАП.

Вольга Быкоўская паехала ў суд у якасці сведкі і была затрыманая, піша "БАЖ".

Пазней яе выпусцілі і прынеслі прабачэнні. Вольга напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што разам з ёй быў затрыманы і Яўген Лукашэвіч. Пасля складання пратаколу правапарушэння яго таксама адпусцілі да суда.


Сёння затрымаі старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. Яго выклікалі ў Партызанскі РУУС для складання ўжо трэцяга пратаколу па арт. 23.4 КаАП за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні па «справе Каардынацыйнай рады». Але з РУУС ён не выйшаў. Да суда яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Нагадаем, 18 лютага старшыню АГП Мікалая Казлова асудзілі на 15 сутак за адмову ў СК даваць падпіску аб неразгалошванні. Пратакол на Казлова склаў 12 студзеня ўчастковы Партызанскага РУУС пасля таго, як ён трэці раз запар адмовіўся даваць падпіску аб невыдаванні падчас допыту ў Следчым камітэце па «справе Каардынацыйнай рады». Па ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Мікалай праходзіць сведкай як член КС. Суд Партызанскага раёна раней ўжо адпраўляў яго справу на дапрацоўку. Суддзя Макарэвіч асудзіў Мікалая на 15 сутак, але ў залі суда палітыка не затрымалі.

Палітыка таксама павінны былі судзіць 26 лютага таксама па арт. 23.4 КаАП за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні, але суд перанеслі на нявызначаны тэрмін.


Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС здолелі знайсці і затрымаць 40-гадовую мінчанку, якая з верасня 2020 года па студзень 2021 года пад нікам Alena Z адміністравала тэлеграм-каналы «БДУ 97%» (2100 удзельнікаў) і "БДУ 97 асацыяцыя" (150 падпісчыкаў). Затрыманая - выкладчык Белдзяржуніверсітэта. У адпаведнасці з Законам "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" жанчыне вынесена афіцыйнае папярэджанне.


У Брэсце супраць Паўла Гарашчанкі — мужа выдаўца незалежнага сайта "Бінокль" Дар'і Гарашчанка — распачатая крымінальная справа. Павел Гарашчанка затрыманы на 72 гадзіны.

"Сёння ў іх дома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус, — распавядае Еўрарадыё галоўная рэдактарка "Бінокля" Ксенія Пятровіч. — Падрабязнасцяў і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер затрыманы".

26 студзеня ў офіс да Гарашчанкі, які знаходзіцца побач з рэдакцыяй "Бінокля", прыходзілі сілавікі. У межах праверкі праводзіліся "агляды", у тым ліку і дома. Па выніках былі забраныя дакументы, пячаткі, камп'ютары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На падставе матэрыялаў праверкі следчыя вырашалі, ці ёсць падставы для завядзення крымінальнай справы (гаворка ішла пра справу "аб нявыплаце падаткаў у буйным памеры").

Сайт і ТГ-канал "Бінокля" не абнаўляюцца з канца студзеня — у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасці гэта рабіць.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства