viasna on patreon

19 лютага 2004 года каля будынку Адміністрацыі прэзідэнта затрыманая Аксана Новікава, якая раздавала чыноўнікам зварот ад грамадзянаў, якія пратэстуюць супраць дзейнасьці уладаў па зносу прыватнага сектара і парушэньня жыльлёвых правоў.

2004 2004-02-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад зваротам, які раздавала Аксана Новікава, стаялі больш 100 подпісаў грамадзянаў.
Аксана Новікава была затрыманая каля 11.00 і дастаўленая ў ГАМ Ленінскага раёну №1. Адносна Аксаны Новікавай быў складзены пратакол па арт.172 КоАП (распаўсюд друкаваных выданьняў, вырабленых з парушэньне усталяванага парадку і не маючых выходзячых дадзеных, зьмест якіх накіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў”.

Пасьля складаньня пратаколу Аксану Новікаву адпусьілі. Зараз яе можа чакаць папярэджаньне альбо штраф да 5 базавых велічынь

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства