"Выкрыквалі лозунгі, кідалі камяні". У Жлобіне будуць судзіць трох чалавек
Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да трох жыхароў Жлобіна. Іх абвінавачваюць у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і пагрозе гвалту або прымяненні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).
Як паведамляюць "Моцныя навіны", згодна з матэрыяламі справы, маладыя людзі прымалі ўдзел у акцыях пратэсту 9-10 жніўня ў Жлобіне.
"Выкрыквалі розныя лозунгі, рухаліся ў складзе групы асоб па праезнай частцы дарогі ў "счэпцы", што прывяло да змены маршрутаў руху рэйсавых аўтобусаў. Пасля абвінавачаныя сумесна з іншымі асобамі нанеслі ўдары нагамі і рукамі па ахоўным абмундзіраванні і шчытах супрацоўнікаў АУС, а таксама кінулі ў іх камяні», — паведамілі ў Генпракуратуры.
Адзін з абвінавачаных знаходзіцца пад вартай, двое-пад асабістым паручыцельствам.
У Жлобіне за падзеі 9-10 жніўня ўзбуджана дзесятак крымінальных спраў, Некалькі чалавек асуджана да пазбаўлення ці абмежавання волі на розныя тэрміны.
Жлобінская анамалія: за падзеі 10 жніўня судзяць яшчэ дваіх актыўных удзельнікаў акцый пратэсту
Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна