viasna on patreon

Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў быў затрыманы зноў. Цяпер ён падазраваны па крымінальнай справе Дапоўнена

2021 2021-03-02T19:18:00+0300 2021-03-02T19:18:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mirnye_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў

Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў

Увечары першага сакавіка ў Мінску быў затрыманы праваабаронца і сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў, які напярэдадні выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. Яго даставілі ў Следчы камітэт, дзе дапыталі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці). Пасля допыту Змітра адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 

Нагадаем, што падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага ў дом Змітра Салаўёва пад Мінскам уварваліся супрацоўнікі АМАПу і ГУБАЗіКа і правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку. Ператрус адбываўся ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ.

Пасля ператрусу праваабаронца быў затрыманы. Пры затрыманні і ў мікрааўтобусе па дарозе ў ІЧУ яго збівалі.

18 лютага Салаўёў быў асуджаны на 12 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. На яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з "Пагоняй", і суддзя суда Мінскага раёна Анжаліка Казлова палічыла гэта пікетаваннем. 28 лютага яго вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання.

Дапоўнена. Другога сакавіка ў Мінскім абласным судзе прайшоў разгляд скаргі Зміцера Салаўёва на рашэнне суда Мінскага раёна наконт яго адміністрацыйнага арышту. Суддзя Тулейка не задаволіў скаргу, пастанова суда Мінскага раёна пакінута ў сіле.

Ранішні напад на журналістаў і праваабаронцаў па ўсёй краіне.

Ад самай раніцы 16 лютага ў сябраў Праваабарончага цэнтру "Вясна", Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзяць ператрусы. Яны адбываюцца ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Паведамляецца, што ператрусы праводзяцца ў тым ліку і супрацоўнікамі аддзелаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК).

Праваабаронцу "Вясны" пакаралі 12 суткамі арышту.

Падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага ён быў затрыманы: у ягоны дом раніцай ўварваліся супрацоўнікі АМАПу і ГУБАЗіКа і правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку. На Зміцера склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за пікітаванне: на яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з "Пагоняй". Восем год таму дом быў пабудаваны адразу з гэтым барэльефам. Суддзя Мінскага раёна Анжаліка Казлова асудзіла за гэта праваабаронцу на 12 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства