viasna on patreon

Затрыманні блогераў і адмінаў раённых чатаў, ды іншы пераслед за другога сакавіка Дапоўнена

2021 2021-03-02T14:05:25+0300 2021-03-03T11:19:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/takarchuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Блогерка Вольга Такарчук. Фота з сацыяльных сетак.

Блогерка Вольга Такарчук. Фота з сацыяльных сетак.

Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 2 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

 У Мінску 2 сакавіка адбываюцца масавыя затрыманні адмінаў мікрараённых і профільных тэлеграм-чатаў. Такая інфармацыя прыйшла з Каменнай Горкі, Матусевіча, Першамайскага раёна, а таксама ад вольнага прафсаюза студэнтаў, паведамляе  @nashaniva.


У Мінску таксама вядома пра затрыманне некалькіх чалавек:

  1. Такарчук Вольга, блогерка, якая вядзе свой YouTube-канал;
  2. Таптуноў Анатоль, супрацоўнік Epam;
  3. Паршанкоў Аляксандр (БДУ);
  4. Пратасеня Андрэй (БДУ);
  5. Новікаў Аляксандр;
  6. Літвін Руслан;
  7. Савянок Марына (Яе кватэру ўзламалі, Марыну забралі ў кайданках, а ў пустой кватэры быў ператрус).

Да Літвіна раніцай прыехалі дадому. Са слоў жонкі забралі "за абразу супрацоўніка міліцыі" (пад пастом у сацыяльных сетках пакінуў непрыстойны каментар). Ці затрыманы ён у рамках адміністрацыйнага працэсу або крымінальнай справы - пакуль невядома.

У раёне Каменнай Горкі затрыманыя не меней чым за 20-ць чалавек. Сярод іх:

  1. Карташоў Канстанцін;
  2. Карташова Алена;
  3. Саболька Алена;
  4. Саболька Яўген;
  5. Спісак Вольга;
  6. Спісак Дзмітрый;
  7. Пунько Дзмітрый;
  8. Пацалуева Аксана;
  9. Багданкевіч Кацярына;
  10. Мароз Анастасія.

У Берасці каля 9 гадзін раніцы сілавікі прыехалі дахаты да  Аляксандра Казлянка. Пра гэта "Першаму Рэгіену" паведаміў брэсцкі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў

"Гучалі нейкія падазрэнні ў захоўванні або распаўсюдзе наркотыкаў. Для мяне гэта абсурдна, я ведаю Аляксандра як чалавека, які не паліць, не п'е, выступае за здаровы лад жыцця", - кажа Валянцін Лазарэнкаў.

 Брат Аляксандра Дзмітрый распавёў Лазарэнкаву, што затрымлівалі даволі жорстка. Дзмітрыя паклалі на падлогу тварам уніз. Затрыманне адбывалася на вачах у маці і бацькі.


У Магiлеве ў другой палове дня пачаўся  ператрус у валанцёркі каманды MAYDAY Наталлi Мiхальковай. Падрабязнасці высвятляюцца. Па інфармацыі праваабаронцаў, ператрусы таксама праходзяць яшчэ ў некалькі магілёўскіх валанцёраў.

Ператрус таксама і ў валанцёркі Таццяны Жывіцы ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 КК. 

Ператрусы ў абедзвюх дзяўчат доўжыліся нядоўга, па выніках нічога канфіскавана не было. Мерапрыемства праводзілі супрацоўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ. Ператрус дома ў Наталлі Міхальковай праходзіў пры яе бацьках, без удзелу непасрэдна Наталлі.


Адну з кіраўніц  Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяну Нядбай выклікалі 3 сакавіка на допыт у Следчы камітэт.

"Складана сказаць, што насамрэч з’яўляецца прычынай увагі, — цытуе Нядбай тэлеграм-канал арганізацыі. — Калі я добра разумею, цікавіць маё мінулае месца працы — „Прэс-клуб”, з якім я супрацоўнічала да 2017 года. Допыт прызначаны на 3 сакавіка а 11-й гадзіне, збіраюся ісці з адвакатам”.


Вядомы берасцейскі гурт «Дай дарогу!» планаваў увечары 2 сакавіка запісаць відэа для онлайн-фэсту «Артысты перамогі», які ладзіць Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Дзеля гэтага музыкі прыехалі ў адзін з менскіх клюбаў. Але, як піша Радыё Свабода,  за гадзіну да пачатку здымак клуб наведала міліцыя. Яна запатрабавала разысціся, іначай усіх прысутных затрымае АМАП. Здымачная каманда праекту вымушаная была падпарадкавацца. А вось здымкі відэа перанеслі на няпэўны тэрмін.


Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства