viasna on patreon

Віцебск: год "хіміі" — за "здзек" са сцяга

2021 2021-03-02T16:09:16+0300 2021-03-02T16:10:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaia_zala22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першага сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска асудзіў 24-гадовага грамадзяніна Ш. да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе сайт Вярхоўнага суда. Яго прызналі вінаватым па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса.

Суд устанавіў, што абвінавачаны Ш. у стане алкагольнага ап'янення знаходзіўся каля крамы ААТ "Веста" ў Віцебску. На вачах у старонніх ён дастаў з насценнага кранштэйна будынка крамы флагшток з дзяржаўным сцягам Беларусі і дэманстратыўна кінуў яго на зямлю, у выніку чаго пашкодзіў наверша флагштока. Яно разбілася, прычыніўшы ААТ "Веста" маёмасную шкоду — 21,77 рублёў.

Абставінамі, якія змякчаюць адказнасць, прызнаныя поўнае прызнанне віны, чыстасардэчнае раскаянне, пакрыццё шкоды. Акалічнасцю, якая абцяжарвае адказнасць, прызнанае здзяйсненне злачынства асобай у стане алкагольнага ап'янення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства