viasna on patreon

Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня

2021 2021-03-02T18:15:40+0300 2021-03-02T20:06:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest_10_bin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста працягваецца працэс па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. На лаве падсудных — адразу дзевяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Пацярпелымі па справе прызнаныя 29 чалавек, большасць з іх – міліцыянты, шкоду ацанілі ў 27 тысяч беларускіх рублёў. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. Віну цалкам не прызнаў ніхто. Сёння, 2 сакавіка, дзяржабвінаваўца запрасіў пакаранне для абвінавачаных — для ўсіх пазбаўленне волі ад трох да чатырох з паловай гады, нават для школьнікаў, піша тэлеграм-канал брэсцкай "Вясны".

Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by
Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by

Пракуроры лічаць, што віна ўсіх абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса даказаная і запросіў наступныя тэрміны:

  • палітзняволены таксіст Цімур Рызапур — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • палітвязень Аляксандр Драздоў — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • палітзняволены студэнт Ілля Мігно — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • палітзняволеныя сын і бацька Ягор і Віталь Пракапчукі — па 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Салоха (30-гадовы ІП) — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; 
  • палітвязень Сяргей Крыўчэня — 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Гацкевіч (непаўнагадовы 11-класнік) — 3 гады выхаваўчай калоніі; 
  • Дзяніс Хазей (непаўнагадовы другакурснік каледжа) — 3 гады выхаваўчай калоніі.

Двое з фігурантаў справы — непаўналетнія, да суда яны знаходзіліся пад наглядам. У судзе прысутнічалі іх маці, а таксама педагог. Семь абвінавачаных знаходзяцца пад вартай.

Віну цалкам не прызнаў ніхто. Большасць прызнаюць сябе вінаватымі часткова: "Прысутнічаў, удзельнічаў, але нікому не прычыняў гвалту, пагромаў не здзяйсняў".

3 сакавіка ў судовых спрэчках яшчэ выступяць адвакаты. Пасля гэтага прызначаць дату абвяшчэння прысуду.

У чым іх абвінавачваюць?

Згодна абвінавачванням 10 жніўня 2020 года падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Брэста – на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспекце Машэрава — «груба парушылі грамадскі парадак і здзейснілі пагромы. Пасля чаго ўжылі гвалт — нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі і нагамі, рознымі прадметамі. У ход для гэтага ішлі дошкі, палкі, вулічныя скрыні для смецця, фрагменты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, металічныя балты, ёмістасці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. Затым абвінавачаныя наўмысна знішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі і іншае маёмасць, якое належала АУС, фізічным і юрыдычным асобам».

Агульная сума прычыненай шкоды, згодна з матэрыяламі справы, перавысіла 27 тысяч беларускіх рублёў. Прычыненая злачынствам шкода да суда не была кампенсаваная – пракуратура прад'явіла пазоў да абвінавачаных аб яго спагнанні ў салідарным парадку.

Па абвінавачванні, супрацоўніку органаў унутраных спраў прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе двух ран у галіне першага пальца правай пэндзля, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, і нанесеныя пабоі. Яшчэ ў аднаго супрацоўніка сарвалі рацыю і адарвалі пагонаў, а ўсяго больш чым 25 міліцыянтам нанесеныя пабоі.

"Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 лютага працягваецца працэс па абвінавачванні дзевяці чалавек у актыўным удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра.

Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадаках) за выбарчыя пратэсты 10 жніўня. На лаве падсудных — адразу дзесяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. "Вясна" назірае за гэтай крымінальнай справай і распавядае яе падрабязнасці.

«Масавыя беспарадкі» на дзве гадзіны. Што вядома пра крымінальную справу за 10 жніўня ў Брэсце?

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што фігурантамі крымінальных справаў за 10 жніўня ўжо сталі каля 30 чалавек. Што здарылася ў той вечар у Брэсце, што вядома пра крымінальную справу за 10-е жніўня, як вядомы спартсмен Брэста Дзяніс Марусевіч і студэнт Ілля Мігно сталі фігурантамі гэтай справы — чытайце ў матэрыяле "Вясны".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства