viasna on patreon

Затрыманні студэнтаў у "Імагуру". Хроніка пераследу за пятага сакавіка Дапоўнена

2021 2021-03-05T18:03:49+0300 2021-03-06T15:23:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/badamshyn_r.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясны" пятага сакавіка працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Тэлеграм-канал "Белыя халаты" паведаміў пра затрыманне ў Мінску на працоўным месцы лекара-неўролага Руслана Бадамшына, які раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях. Лекара выклікалі да начмеду, дзе апынуліся прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія забралі лекара прама з працы. Месцазнаходжанне Руслана высвятляецца.

У сярэдзіне студзеня Руслана Бадамшына, які на той момант хварэў каранавіруснай інфекцыяй, затрымалі па дарозе з паліклінікі. Тады яму прысудзілі 15 сутак арышту з адтэрміноўкай на месяц. 

У кватэру да дваровага актывіста Антона Курыліка прыйшлі з вобшукам. У яго канфіскавалі стужкі, расцяжкі. Самога актывіста затрымалі пасля вобшуку. Таксама паведамляецца пра затрыманне Яўгена Дзмітрэвіча, Валер'яна Давіновіча.

Сёння каля 18:30 невядомыя ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкіх аб'яднанняў, якое праходзіла ў Імагуру. Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі члены асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў і Віталь Рымашэўскі. На дадзены момант яны не выходзяць на сувязь. Таксама паведамляецца, што на мерапрыемстве былі затрыманы Аляксандр Паршанкоў і Вікторыя Смаляк. З імі сувязь таксама адсутнічае.

Андрэй Ягораў паведаміў, што ён у РУУС Маскоўскага раёна. Верагодна туды вязуць і астатніх удзельнікаў мерапрыемства.

Спіс затрыманых 5 сакавіка ў "Імагуру" (па інфармацыі "Вясны" і тг-канала "Спіскі затрыманых"):

  1. Андрэй Ягораў (Маскоўскі РУУС) - адпусцілі;
  2. Віталь Рымашэўскі (Маскоўскі РУУС) - адпусцілі;
  3. Аляксандр Паршанкоў, БДУ - адпусцілі;
  4. Вікторыя Смаляк, БДУ - адпусцілі;
  5. Цімафей Красноў, юрфак БДУ - адпусцілі;
  6. Анастасія Махамет, БДМУ (Ленінскі РУУС) - адпусцілі;
  7. Станіслаў Сенюковіч, БДМУ (Кастрычніцкі РУУС);
  8. Яўген Дзенісенка, БНТУ (Маскоўскі РУУС) - адпусцілі;
  9. Сафія Маргунова, філфак БДУ;
  10. Маргарыта Шабар - адпусцілі;
  11. Кузьма Папакуль, БДАМ - адпусцілі;
  12. Канстанцін Акінчыц, БДАМ - адпусцілі;
  13. Уладзіслаў Калькоў - даставілі ў ЦІП;
  14. Іван Каструкоў, юрфак БДУ - адпусцілі;
  15. Лэйла Мефтах, БДМУ - адпусцілі;
  16. Ганна Карпенка, БДМУ - адпусцілі;
  17. Марцін Смалюга, БДУ - адпусцілі;
  18. Кацярына Бурко, БДАІ - адпусцілі;
  19. Кацярына Смольская, БДАІ - адпусцілі;
  20. Тарадзецкая Марыя - адпусцілі;
  21. Дзіяна Ігнаценка - адпусцілі;
  22. Дзмітрый Кухлей - адпусцілі;
  23. Крысціна Міраненка - дастаўлена ў ЦІП;
  24. Генадзь Быкаў - адпусцілі;
  25. Марыя Арыдава - адпусцілі;
  26. Вадзім Маеўскі;
  27. Уладзіслаў Фралоў - адпусцілі;
  28. Алена Койда - адпусцілі;
  29. Мікіта Жыбуль - адпусцілі.

У Наваполацку затрыманы прама ў паліклініцы актывіст Артур Сінега. Ён знаходзіцца на бальнічным і прыйшоў туды на прыём да лекара, дзе яго і затрымалі. Вядома, што яго павезлі ў Полацк. Напярэдадні ў Артура і некалькіх іншых актывістаз прайшлі вобшукі. Тады былі затрыманы Алена Гурчонак, Юлія Шэлепень у межах крымінальнай справы па арт.391 Крымінальнага кодэкса — абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя. 


Стала вядома прычына затрымання актывіста з Брэста Аляксандра Казлянкі. З пастановы аб ўзяцці пад варту вынікае, што Аляксандра падазраюць у арганізацыі перакрыцця дарог ў Брэсце ажно ў 2018 годзе. 5 траўня таго году анархісты блакавалі тры паласы трасы М1, пратэстуючы супраць будаўніцтва заводу АКБ. Знаёмыя хлопца кажуць, што пра тую акцыю ён ведаў, але ж удзелу не прымаў. Тым не меньш, Аляксандр ў статусе падазраванага па ч.2 арт.285 Крымінальнага кодэксу (Удзел у злачыннай арганізацыі) зараз пераведзены ў СІЗА-1.

У сваім тэлеграм-канале МУС паведаміла пра затрыманне ў Брэсцкай вобласці 7 удзельнікаў "Рэвалюцыйнага дзеяння" ў межах крымінальнай справы. Верагодна гутарка ідзе пра Аляксандра Казлянку, а таксама затрыманых 3 сакавіка пра берасцейцаў Андрэя МарачаДанілы Чуля, Паўла Шпетнага і Мікіты Дранца з Бярозы. Яны ўсе этапаваныя ў Мінск.

Затрыманні і новыя крыміналкі. Пераслед у Беларусі 3 і 4 сакавіка

Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 3 і 4 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

 Будзе дапоўнена

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства