viasna on patreon

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі ў падтрымку ПЦ "Вясна"

2021 2021-03-09T13:29:00+0300 2021-08-19T14:58:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ptuska_bielaja_na_indziha-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сувязі з пераследам Праваабарончага цэнтра "Вясна" і яго актывістаў

Як нам стала вядома, Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа, узбуджаная па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Дадзеная крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 342 КК (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На дадзены момант у яго рамках праводзяцца актыўныя следчыя дзеянні: ператрусы ў офісах рэгіянальных аддзяленняў, кватэрах сябраў арганізацыі, выклікі на допыты і іншыя працэсуальныя дзеянні. Сябра Рады ПЦ "Вясна" Зміцер Салаўёў з'яўляецца падазраваным па гэтай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Відавочна, спіс праваабаронцаў не зачынены.

Як вынікае з афіцыйных каментароў СК, на думку органаў следства, ПЦ "Вясна" нібыта ажыццяўляе фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне незаконных масавых мерапрыемстваў, якія дамагаюцца мэты здзяйснення іх удзельнікамі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Мы лічым, што гэта з'яўляецца абсалютна надуманым і галаслоўным абвінавачваннем, а сама атака на Праваабарончы цэнтр "Вясна" - палітычна матываваным пераследам, які маюць на мэце спыніць дзейнасць дадзенай праваабарончай арганізацыі, запалохаць іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, працягнуць нагнятанне атмасферы страху ў грамадстве.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з'яўляецца адной з найстарэйшых праваабарончых арганізацый Беларусі, створанай для дапамогі людзям, пацярпелым ад рэпрэсій, якія пачаліся вясной 1996 года і працягваюцца ў той ці іншай форме да гэтага часу. З моманту свайго заснавання "Вясна" дапамагла дзясяткам тысяч беларускіх грамадзян, на працягу ўсёй сваёй гісторыі займалася абаронай і прасоўваннем правоў чалавека, ажыццяўляла бесперапынны маніторынг іх выканання. Дзейнасць ПЦ "Вясна" высока ацэньваецца як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. За час свайго існаваньня "Вясна" і яе сябры былі ўзнагароджаны шматлікімі прэстыжнымі прэміямі ў галіне правоў чалавека.

У сувязі з гэтым "Вясна" і актывісты арганізацыі неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям і пераследу. У 2001 годзе арганізацыя была пазбаўленая дзяржаўнай рэгістрацыі. Дадзенае рашэнне было прызнана Камітэтам па правах чалавека парушэннем права на свабоду асацыяцый. у 2011 годзе кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі за атрыманне замежнай дапамогі на праваабарончую дзейнасць арганізацыі.

Мы, праваабарончыя і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, выказваем сваю салідарнасць з ПЦ "Вясна" і ягонай дзейнасцю, цалкам падтрымліваем заяву Рады ПЦ "Вясна" і расцэньваем крымінальны пераслед яе сябраў выключна як пераслед за актыўную праваабарончую дзейнасць.

Пераслед ПЦ "Вясна" і яго актывістаў з'яўляецца парушэннем міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэкларацыі аб праве і абавязках асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, кіруючых прынцыпаў АБСЕ па абароне праваабаронцаў, кіруючых прынцыпаў па свабодзе аб'яднанняў і іншых.

Мы выказваем рашучы пратэст супраць пераследу нашых калегаў-праваабаронцаў, аказання ціску на беларускую грамадзянскую супольнасць і ў чарговы раз патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Спынення пераследу, арыштаў і іншага ціску на праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сувязі з іх законнай дзейнасцю, у тым ліку па аказанні прававой, дабрачыннай і іншай дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека.
  2. Неадкладнага спынення крымінальнага пераследу ПЦ "Вясна" і яго сябраў.
  3. Неадкладнага вызвалення з-пад варты праваабаронцаў і валанцёраў ПЦ "Вясна" Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы, праваабаронцаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага, а таксама сотняў іншых палітычных зняволеных.
  4. Забеспячэння гарантый неўмяшання ў законную праваабарончую дзейнасць, спынення кампаніі дыскрэдытацыі праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і інстытуцыі публічна выказаць сваю ацэнку з нагоды пераследу беларускіх праваабаронцаў, у прыватнасці ПЦ "Вясна", а таксама выкарыстоўваць разнастайныя спосабы для аказання ўплыву на змяненне склаўшайся сітуацыі.

Мы таксама заклікаем міжнародныя праваабарончыя арганізацыі да салідарных дзеянняў па адносінах да пераследуемых беларускіх калег.

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці:

  1. Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)
  2. РПГА " Беларускі Хельсінкскі Камітэт”
  3. ГА " Беларуская асацыяцыя журналістаў”
  4. Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый
  5. РГА " Прававая ініцыятыва”
  6. Простае таварыства "Ініцыятыва FORB"
  7. Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве " Хьюман канстанта”
  8. Беларускі ПЭН-цэнтр
  9. ПУ "Беларускі дакументацыйны цэнтр”
  10. Гродзенскі дзіцячы хоспіс
  11. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова " ТаймАкт”
  12. Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў
  13. АГА “Фонд ім. Льва Сапегі”
  14. ГА "Адукацыйны цэнтр" ПОСТ”
  15. ГА "Жаночы незалежны дэмакратычны рух”
  16. Грамадзянская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры
  17. Мясцовы культурна-асветніцкі фонд "Шчорсы і Храптовічы"

Арганізацыі, якія ўваходзяць у склад Платформы грамадзянскай салідарнасці, якія далучыліся да заявы:

  1. Грамадскае аб'яднанне "Годнасць", Казахстан
  2. Асацыяцыя УМДПЛ, Украіна
  3. Хельсінкскі фонд Дамоў правоў чалавека, Польшча
  4. Фонд "Грамадскі вердыкт", Расія
  5. Цэнтр ўдзелу і развіцця, Грузія
  6. Міжнароднае партнёрства за правы чалавека, Бельгія
  7. Хельсінкская грамадзянская асамблея – Ванадзор, Арменія
  8. Crude Accountability, ЗША
  9. Цэнтр грамадзянскіх свабодаў, Украіна
  10. Цэнтр даследаванні прававой палітыкі, Казахстан
  11. Грамадскае аб'яднанне «Праваабарончы рух: Бір Дуйно Кыргызстан», Кыргызстан
  12. Promo Lex, Малдова
  13. Праваабарончы цэнтр Азербайджана, Азербайджан
  14. Казахстанскае міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці, Казахстан
  15. Нідэрландскі Хельсінкскі камітэт, Нідэрланды
  16. Правы чалавека ў галіне псіхічнага здароўя – Глабальная ініцыятыва Федэрацыі па псіхіятрыі, Нідэрланды
  17. Клуб правоў чалавека, Азербайджан
  18. Харкаўская рэгіянальная фундацыі "Грамадская альтэрнатыва", Украіна
  19. Цэнтр правоў чалавека, Грузія
  20. Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", Расія
  21. ДРА – Нямецка-рускі абмен, Германія
  22. Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека, Расія
  23. Грамадская арганізацыя "Грамадзянскі кантроль", Расія
  24. Балгарскі Хельсінкскі Камітэт, Балгарыя
  25. Ліберэка партнёрства за правы чалавека, Германія/Швейцарыя
  26. Ініцыятыва За правы чалавека, Украіна
  27. Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, Нарвегія
  28. Усход-SOS, Украіна
  29. Швейцарскі Хельсінкскі Камітэт, Швейцарыя
  30. Сетка АБСЕ, Швецыя
  31. Інстытут свабоды і бяспекі рэпарцёраў, Швейцарыя
  32. Humanrights.ch, Швайцарыя
  33. Міжнародны савет па рэабілітацыі ахвяраў катаванняў, міжнародная няўрадавая арганізацыя
  34. Македонскі Хельсінкскі Камітэт, Паўночная Македонія
  35. Грузінскі цэнтр псіхасацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі ахвяр катаванняў, Грузія

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства