viasna on patreon

Падтрымай зняволеных жанчын у Дзень салідарнасці і барацьбы за іх правы (спіс)

2021 2021-03-06T16:10:00+0300 2021-03-08T11:37:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhanchyna_palit_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Летам 2020 года ўпершыню пра жанчын Беларусі гучна загаварылі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні. Шмат СМІ пісала, што ў мірных пратэстаў “жаночы твар” і менавіта жанчыны яго рухаюць. Гэта звязана і з рашучасцю Святланы Ціханоўскай вылучыць сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта замест арыштаванага мужа, і мірныя жаночыя ланцугі салідарнасці пасля катаванняў на Акрэсціна, і жаночыя суботнія маршы, і аб’яднанне трох штабоў – Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай, якія сталі сапраўднымі лідаркамі руху за дэмакратычыныя змены ў краіне.

Гэта таксама і незлічоная колькасць дзяўчат, жанчын, бабуль, якія кожны дзень робяць нябачную працу: пішуць лісты падтрымкі, наведваюць судовыя працэсы, збіраюць перадачы для родных за кратамі, падтрымліваюць адна адну і ўсіх навокал.

Разам з тым, як ніколі да гэтага, вялізарная колькасць жанчын была кінутая за краты па палітычных матывах.

ПЦ "Вясна" вядома як мінімум пра 141 палітычна матываваную крымінальную справу, заведзеную у Беларусі супраць жанчын ад пачатку выбарчай кампаніі.

Як мінімум 49 жанчын знаходзяцца ў месцах зняволення ці пад хатнім арыштам. Дзесяць з іх ужо асуджаныя на рэальныя тэрміны пазбаўлення волі, астатнія чакаюць судоў.

38 жанчын прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Яшчэ мінімум 17 жанчын асуджаныя да “хатняй хіміі” альбо на штрафы і зараз знаходзяцца на волі. Мінімум 75 жанчын зараз знаходзяцца на волі ў статусе падазраваных па крымінальных справах, частка з іх з’ехала за мяжу.

Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын праваабаронцы “Вясны” заклікаюць падтрымаць дзяўчат і жанчын лістамі і паштоўкамі з віншаваннямі да гэтага свята: выказаць ім сваё захапленне, салідарнасць і падзяку.

Каму і куды пісаць?

СІЗА КДБ
220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, а 8

  • Святлана Мікалаеўна Купрэева, сяброўка сям’і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы
  • Ірына Аляксандраўна Мельхер (не прызнаная палітзняволенай)
  • Ірына Паўлаўна Гарачкіна (не прызнаная палітзняволенай)
  • Галіна Іванаўна Дзербыш (не прызнаная палітзняволенай)
  • Вольга Уладзіміраўна Маёрава (не прызнаная палітзняволенай)
  • Любоў Аляксандраўна Рэзановіч (не прызнаная палітзняволенай)

СІЗА №1
220030, М
інск, вул. Валадарскага, 2

  • Марыя (Марфа) Аляксандраўна Рабкова, праваабаронца ПЦ «Вясна»
  • Марыя Аляксандраўна Калеснікава, кіраўніца выбарчага штрабу Віктара Бабарыкі, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады
  • Кацярына Анатольеўна Барысевіч, журналістка TUT.BY, асуджаная на 6 месяцаў калоніі
  • Кацярына Андрэеўна Бахвалава (Андрэева), журналістка Белсат, асуджаная на 2 гады калоніі за стрым
  • Даря Чульцова, журналістка Белсат, асуджаная на 2 гады калоніі за стрым
  • Юлія Вітальеўна Слуцкая, заснавальніца «Прэс-клуба»
  • Ала Вячаславаўна Шарко, праграмны дырэктар «Прэс-клуба»
  • Ксенія Луцкіна, журналістка, сябра Каардынацыйнай рады
  • Алана Тадэге Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сяброўка Каардынацыйнай рады і Рады “Задзіночання беларускіх студэнтаў”
  • Ксенія Аляксандраўна Сырамалот, студэнтка БДУ, прэс-сакратарка “Задзіночання беларускіх студэнтаў”
  • Яна Іванаўна Арабейка, актывістка, сябра "Задзіночання беларускіх студэнтаў"
  • Настасся Аляксандраўна Булыбенка, адлічаная студэнтка БНТУ
  • Марыя Віктараўна Каленік, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
  • Кася Вітальеўна Будзько, студэнтка БДПУ, прыхільніца “Задзіночання беларускіх студэнтаў”
  • Вікторыя Іванаўна Граноўская, адлічаная студэнтка БНТУ
  • Таццяна Андрэеўна Якельчык, студэнтка БДУ
  • Анастасія Віктараўна Міронцава, адлічаная студэнтка БДАМ
  • Вікторыя Віктараўна Міронцава, вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў
  • Вольга Аляксееўна Філатчанкава, выкладчыца БДУІРЭ
  • Ірына Злобіна, дапамагала пацярпелым
  • Ірына Уладзіміраўна Шчасная, актывістка, ТГ-адмін "Мая краіна Беларусь"
  • Ганна Віктараўна Вішняк, валанцёрка ТГ-канала "Кіроўцы-97"
  • Вікторыя Аляксандраўна Кульша, адміністратар суполак "Кіроўцы 97%"
  • Марыя Міхайлаўна Несцерава, незалежная назіральніца
  • Антаніна Сяргееўна Канавалава, давераная асоба Святланы Ціханоўскай
  • Таццяна Васільеўна Канеўская, даверанаяй асоба Святланы Ціханоўскай (Гомель)
  • Сафія Андрэеўна Малашэвіч, асуджаная за надпісы на шчытах спецтэхнікі на 2 гады калоніі
  • Наталля Сяргееўна Раентава, асуджаная на 8 месяцаў за тое, што ўкусіла супрацоўніка пры затрыманні
  • Ганна Вітальеўна Сунгурава, мэнэджэрка, валанцёрка
  • Аляксандра Раманаўна Патрасаева, валанцёрка

СІЗА-2
210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

  • Юлія Сяргееўна Кашаверава, медсястра з Віцебска, асуджаная на 1 год і 6 месяцаў калоніі за тое, што ўдарыла па міліцэйская машыне 3 разы

СІЗА-3
246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

  • Таццяна Леанідаўна Ласіца, актывістка з Рэчыцы, валанцёрка "Вясны" 

СІЗА №6
225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В

  • Алена Уладзіміраўна Маўшук, фігурантка "Пінская справы"

СІЗА-7
224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

  • Віталія Анатольеўна Бандарэнка, фігурантка "Брэсцкай справы"
  • Наталля Барынава (не прызнаная палітзняволенай)
  • Вольга Сыраватка (не прызнаная палітзняволенай)

Следчая турма №8
222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

  • Вольга Калацкая (не прызнаная палітзняволенай)

ПК №4
246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

  • Наталля Хершэ, асуджаная на 2,5 гады калоніі за сцягнутую балаклаву з АМАПаўца
  • Вольга Аляксандраўна Класкоўская, асуджаная на 2 гады калоніі за перакрыццё руху транспарту 

Следчая турма №4
212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

  • Вольга Клімкова (не прызнаная палітзняволенай)

РНПЦ псіхічнага здароўя
220053, г. Мінск, Далгінаўскі тракт, 152

  • Паліна Шарэнда-Панасюк, актывістка з Брэста, абвінавачаная ў гвалце да супрацоўніка міліцыі, на дадзены момант праходзіць судова-псіхалагічную экспертызу (не прызнаная палітзняволенай)

Праваабарончы цэнтр "Вясна" стварыў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка #FLOWERPOWER, якія нагадваюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэнні гэтага дня. Прапаноўваем павіншаваць палітзняволеных жанчын нашымі паштоўкамі, якія можна спампаваць тут:

Павіншуй жанчын з 8 сакавіка паштоўкамі #FLOWERPOWER

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з творчай камандай аднадумцаў яшчэ ў 2019 годзе стварылі серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка #FLOWERPOWER, якія нагадваюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэнні гэтага дня.


 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства