viasna on patreon

Жанчыны Беларусі ў авангардзе барацьбы за правы чалавека. Amnesty International распавядае гісторыі адважных беларусак Дакумент

2021 2021-03-08T13:42:51+0300 2021-03-08T13:42:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/women-1024x512-twitter-x2-1444x710.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя з сайта eurasia.amnesty.org

Ілюстрацыя з сайта eurasia.amnesty.org

Жанчыны Беларусі адыгрываюць бачную ролю ў пратэстах, падвяргаючыся рэпрэсіям і пагрозам. У новым брыфінгу, прысвечаным жаночаму вымярэнню барацьбы за правы чалавека ва ўмовах узмацняльных паліцэйскіх рэпрэсій у Беларусі, Amnesty International падкрэслівае важную ролю жанчын-актывістак у праваабарончай барацьбе і паказвае, што спецыфічным пераследам з боку дзяржавы падвяргаюцца і жаночыя арганізацыі.

Суразмоўніц Amnesty International сілавікі, якія іх арыштавалі і дапытвалі, абвінавачвалі ў тым, што яны "дрэнныя маці", што яны "дрэнныя жонкі", улады пагражалі забраць у іх дзяцей. Падчас утрымання пад вартай яны сутыкаліся з жорсткасцю, кагосьці кінулі ў турму ў выніку неабгрунтаванага крымінальнага пераследу.

"Святлана Ціханоўская, прымушаная да эміграцыі кандыдатка ў прэзідэнты, кіраўніца яе штаба Марыя Калеснікава, кінутая ў турму, Марфа Рабкова, зняволеная праваабаронца, журналісткі Кацярына Бахвалава і Дар'я Чульцова, асуджаныя да двухгадовага зняволення за прамую трансляцыю акцыі пратэсту, — толькі некаторыя з многіх жанчын, чые імёны сталі сінонімамі барацьбы за свабоду і правы чалавека ў Беларусі, - кажа Аіша Джанг, старшая кіраўніца кампаній Amnesty International па Беларусі. — У глыбока патрыярхальным грамадстве з паўсюдным распаўсюджваннем сямейнага гвалту жанчыны ў Беларусі многім рызыкавалі, калі адстойвалі свае перакананні. Зараз жа беларускія ўлады прымаюць яшчэ больш жорсткія меры, накіраваныя супраць жанчын-актывістак, іх арганізацый і сем'яў".

Адна з гераінь новага брыфінгу Amnesty International — Юлія Міцкевіч, актывістка-феміністка, кіраўніца гендэрна-асветніцкай арганізацыі пад назвай "Актыўным Быць Файна", адначасова з'яўляецца членам падгрупы апазіцыйнага Каардынацыйнага савета "Фем-група". Яна была затрыманая 20 кастрычніка 2020 года пры выхадзе са свайго офіса.

Юліі было афіцыйна прад'яўленае абвінавачанне ва "ўдзеле ў незаконным сходзе", але на яе думку, яе пераследуюць менавіта за яе дзейную барацьбу за гендэрную роўнасць. Супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі Юлію, і следчыя, якія дапытвалі яе, наставалі на тым, каб яна падпісала заяву, што яна прымала ўдзел у "незаконных" дзеяннях непасрэдна як прадстаўнік сваёй арганізацыі.

"Яны то абяцалі, то запалохвалі. У першы раз яны цікавіліся Фем-групай, жаночымі маршамі і фінансаваннем, а ў другі раз пыталіся ўжо пра маю арганізацыю", — распавяла Юлія Amnesty International.

"Мы заклікаем да салідарнасці з адважнымі жанчынамі Беларусі ў іх барацьбе за свабоду і правы чалавека. У сваёй барацьбе яны кідаюць выклік патрыярхальным поглядам і рэпрэсіўнаму ўраду, які імкнецца здушыць правы чалавека і здушыць перамены і прагрэс, да якіх заклікаюць беларусы", — звярнулася Аіша Джанг да прыхільнікаў і прыхільніц Amnesty International.

Глабальная кампанія салідарнасці Amnesty International з пратэстоўцамі ў Беларусі #StandWithBelarus была запушчаная 27 студзеня 2021 года з публікацыі дакладу, які паказвае, як беларускія ўлады выкарыстоўвалі сістэму правасуддзя для пакарання ахвяраў катаванняў, а не злачынцаў. Арганізацыя рэгулярна выпускае матэрыялы, у якіх асвятляецца, якім пераследам падвяргаюцца розныя пласты беларускага грамадства. Актывісты Amnesty International ва ўсім свеце будуць удзельнічаць у розных акцыях, каб прадэманстраваць сваю салідарнасць з мірнымі дэманстрантамі ў Беларусі.

Жанчыны Беларусі ў авангардзе барацьбы за правы чалавека. Amnesty International распавядае гісторыі адважных беларусак

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства