viasna on patreon

Палітычны пераслед у Беларусі 9 і 10 сакавіка Дапоўнена

2021 2021-03-10T21:00:00+0300 2021-03-11T02:24:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/motolko_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Матолька. Фота з сайта Еўрарадыё

Антон Матолька. Фота з сайта Еўрарадыё

Праваабаронцы "Вясны" 9 і 10 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

10 cакавіка

Увечары ў "Лебядзіным" адбыўся "хапун". Згодна з атрыманай інфармацыяй ПЦ "Вясна" і Спісаў Акрэсціна затрыманыя: 

  • Андрэеў Аляксандр (Цэнтральнае РУУС) 
  • Андрыеўская Вера (Цэнтральнае РУУС) 
  • Ахунаў Арцём (Бараўлянскі РАУС)
  • Бязмен Аляксандр (Цэнтральнае РУУС) 
  • Белякова Таццяна - дастаўленая ў ІЧУ
  • Багданава Наталля - дастаўленая ў ІЧУ Мінскага раёна
  • Віхроў Генадзь
  • Голаўнёва Ганна (Цэнтральнае РУУС) 
  • Голуб Аляксандр
  • Грыгор'ева Паліна (Цэнтральнае РУУС) 
  • Дубовік Дзмітрый (Цэнтральнае РУУС) 
  • Занімонец Вольга (Цэнтральнае РУУС) 
  • Кебіч Алег (Цэнтральнае РУУС) 
  • Кароль Жана (Цэнтральнае РУУС) 
  • Лазарава Анастасія (Маскоўскае РУУС)
  • Левіціна С.А. - дастаўленая ў ІЧУ Мінскага раёна
  • Малыш Алена (Цэнтральнае РУУС) 
  • Пілецкі Ілля
  • Сырачэў Вадзім (Цэнтральнае РУУС) 
  • Тудуеўская Тамара (Цэнтральнае РУУС) 
  • Уварава Аліса (Маскоўскае РУУС)
  • Уткіна Алена (Маскоўскае РУУС)
  • Халецкі Максім (Цэнтральнае РУУС) 
  • Чуйко Святлана (Маскоўскае РУУС)
  • Шамкаловіч Ганна (Цэнтральнае РУУС) 

Супраць кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 407 КК аб наўмысным разгалошванні дадзеных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага паседжання. Да гэтага ён адмовіўся падпісваць падпіску аб неразгалошвання пасля допыту ў Следчым камітэце і быў пакараны арыштам па арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне. 


Галоўнага рэдактара hrodna.life Аляксея Шоту выклікалі ў міліцыю, піша Белсат. Фармальна – для ўнясення зменаў у пратакол. Супраць Аляксея Шоты персанальна і супраць hrodna.life вядуць два адміністратыўныя працэсы за распаўсюд інфармацыі ад NEXTA.


СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да блогера Антона Матолькі, паведамляе TUT.BY. У ведамстве сцвярджаюць, што ў ходзе расследавання атрыманы доказы аб датычнасці блогера да шэрагу злачынстваў:

  • масавыя беспарадкі (арт. 293 і арт. 342);
  • распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130);
  • стварэнне экстрэмісцкага фарміравання (ч. 1 арт. 361 прым. 1);
  • дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361).

У СК адзначылі, што Матолька займаўся "распальваннем сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўнікаў з ліпеня 2020 года з дапамогай створанага і кіраванага ім тэлеграм-канала".

У бліжэйшы час мужчыну абвесцяць ў міждзяржаўны вышук.


Старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец выкліканы ў Следчы камітэт, каб прыняць удзел у аглядзе змесціва, забранага падчас ператрусу сейфа, паведамляецца на сайце арганізацыі. На мінулым тыдні Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Следчы камітэт са зваротам, у якім прасіла разблакаваць доступ у офіс арганізацыі, а таксама вярнуць пячатку і статутныя дакументы, якія знаходзіліся ў сейфе.

Каля 12 гадзін Андрэй Бастунец выйшаў пасля допыту ў Следчым камітэце. Яго дапыталі ў якасці сведкі, узята падпіска аб неразгалошванні. А 14:00 следчыя дзеянні з яго ўдзелам працягнуцца.


Працягваюцца затрыманні ў сталічным мікрараёне Новая Баравая. Раніцай 10 сакавіка невядомыя ў цывільным вывелі з пад'езда чалавека і пасадзілі яго ў хонду з нумарамі Магілёўскай вобласці 6403 ВТ-6. Асоба затрыманага высвятляецца. 

На вул. Прытыцкага быў затрыманы Вячаслаў Папоў - яго супрацоўнікі міліцыі забралі прама з дому. Папярэдне затрыманне звязана з падзеямі ў Мінску 9-10 жніўня.


9 сакавіка

Як паведамляе "Палеская Вясна", у Рэчыцы быў затрыманы футбольны заўзятар Максім Ялканаў. Мужчыне высунутыя абвінавачванні па арт. 342 Крымільнага кодэкса па жнівеньскіх падзеях мінулага года. 


Затрыманы Іван Краўцоў з ЖК "Каскад". Дома ў мужчыны правялі ператрус, забралі тэхніку, сцягі і дакументы. Таксама на яго склалі два пратаколы. 

Таксама паведамляецца пра затрыманне Вольгі Сіндрэвіч.

Акрамя таго, з дома забралі Вячаслава Папова. Супрацоўнікі міліцыі выламалі дзверы, забралі рэчы хлопца, у якіх ён хадзіў летам, звезлі ў невядомым накірунку.


9 сакавіка сябру Прэзідыума Каардынацыйнай рады, юрысту Максіму Знаку падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай да 9 траўня. Пра гэта Tut.by паведаміў адвакат Знака Дзмітрый Лаеўскі.

Максіма Знака затрымалі роўна паўгода таму, 9 верасня. Яго абвінавацілі ў закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК). 25 студзеня яму чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 9 сакавіка, і вось цяпер працягнулі яшчэ на два месяцы.

Вечарам стала вядома, што быў працягнуты тэрмін утрымання пад вартай і для Марыі Калеснікавай - да 8 траўня. Паўгадавы тэрмін утрымання для палітзняволенай скончыўся 8 сакавіка, але на свабоду яна так і не выйшла.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства