viasna on patreon

У Берасці вынесены прысуд за абразу супрацоўнікаў міліцыі

2021 2021-03-11T08:39:58+0300 2021-03-11T08:50:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berascie-sud-maskouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Брэста.

Суд Маскоўскага раёна Брэста.

10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Берасця абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Уладзіслава Яршова. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады) і прызначылі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу).

Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган. Дзяржаўны абвінаваўца - пракурор Дайнека.

Паводле версіі абвінавачвання, Яршоў з "напарнікам" расклейвалі ўлёткі на жылых дамах па вуліцах Маскоўскай і Арлоўскай горада Берасця. На ўлётках размяшчаліся фатаграфіі міліцыянтаў і тэксты, "якія супярэчаць агульначалавечай маралі", "выяўленыя ў непрыстойнай форме", паведамляе тэлегам-канал "Вясна. Брэст".

Напрыклад, пра намесніка начальніка Ленінскага РАУС г. Брэста Мікалая Самасюка былі персанальныя дадзеныя і наступны тэкст:

"Кіраваў разгонам дэманстрацый і каардынаваў дзеянні ўсіх падраздзяленняў 9-12 чысла [жніўня 2020]. У аўтамабільных боксах на тэрыторыі аддзела збівалі людзей 10-11-12 чысла. Усё гэта па яго камандзе".

Пра іншага міліцыянта (пацярпелы Зміцер Крэчка) было такое паведамленне: "Карнікі Беларусі. Удзельнічаў у карных аперацыях падчас мірных акцый пратэстаў у Брэсце і Мінску».

Пра супрацоўніка Ленінскага РАУС Берасця Андрэя Хвесюка было паведамленне, дзе сярод іншага супрацоўніка апісалі словамі "капітан гестапа".

Таксама пацярпелымі па справе праходзілі міліцыянты Максім Міховіч і Дзяніс Шукаеў.

Судова-лінгвістычная экспертыза заключыла, што ўлёткі ўтрымлівалі "публічную абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў".

Пры гэтым суддзя Брэган таксама пастанавіў задаволіць пазовы кожнага з пацярпелых - міліцыянтаў. Уладзіслаў Яршоў павінен кампенсаваць маральную шкоду:

▪️ Мікалаю Самасюку - 1 000 рублёў;

▪️ Андрэю Хвесюку - 1 000 рублёў;

▪️ Дзмітрыю Крэчку - 1 000 рублёў;

▪️ Максіму Міховічу - 1 000 рублёў;

▪️ Дзянісу Шукаеву - 1 000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства