viasna on patreon

У Рэчыцы затрымалі ўдзельніка пратэстаў з асяроддзя футбольных заўзятараў

2021 2021-03-11T09:23:59+0300 2021-03-11T11:09:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jalkanau-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Ялканаў. Скрыншот з відэа МУС.

Максім Ялканаў. Скрыншот з відэа МУС.

29-гадовага жыхара Рэчыцы абвінавачваюць у арганізацыі групавых беспарадкаў, спалучаных з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Затрыманне  Максіма Ялканава праводзілі супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК. Інфармацыю аб затрыманні пацьвердзіў тэлеграм-канал МУС Беларусі. Паводле сілавікоў, Максім Ялканаў у жніўні мінулага года  «падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Рэчыцы і Гомелі арганізаваў групавыя беспарадкі, спалучаныя з непадпарадкаваннем міліцыянтам».

Таксама паведамляецца, што Максім Ялканаў з’яўляецца прыхільнікам неанацысцкай ідэалогіі. Але, як удалося даведацца "Палескай Вясне" ў знаёмых Максіма, яны ніколі не заўважалі за ім нейкіх паводзінаў, якія б сведчылі пра ягоную прыхільнасць да неанацызму.

Максіма Ялканава затрымалі на працы 9 сакавіка. Яго папрасілі праехаць для гутаркі да следчага, але на волю ён так і не выйшаў. Увечары 10 сакавіка з’явілася інфармацыя МУС пра ягонае затрыманне.

Нягледзячы на тое, што ў пачатку паведамлення МУС Ялканава абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса), у рэшце міліцыянты пішуць, што ў дачыненні да яго завялі крымінальную справу аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з адкрытым непадпарадкаваннем прадстаўнікоў улады. Гэтае злачынства прадугледжана артыкулам 342 Крымінальнага кодэкса. Зараз Максім Ялканаў зняволены ў ІЧУ ў Гомелі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства