viasna on patreon

Тры гады калоніі і 13 тысяч кампенсацыі: у Мінску вынесены прысуд па справе за пагрозы службовым асобам

2021 2021-03-12T14:00:42+0300 2021-03-12T14:13:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/photo_2021-03-10_15-47-37.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Іваноў перад паседжаннем

Аляксандр Іваноў перад паседжаннем

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 22-гадоваму Аляксандру Іванову. Яго пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму: такое пакаранне прасіў пракурор Васіль Марчук.

Аляксандр Іваноў пакараны абмежаваннем волі па ўсіх трох артыкулах, за якія яго асудзілі, але шляхам частковага складання пакаранняў абвінавачаны атрымаў рэальны тэрмін. Яго прызналі вінаватым і асудзілі на два с паловай гады абмежавання волі паводле арт. 14 Крымінальнага кодэкса, тры гады абмежавання волі — паводле арт. 391 Крымінальнага кодэксу, два гады абмежавання волі — паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу. Таксама Аляксандр Іваноў мусіць выплаціць двум пацярпелым — па 1500 рублёў кампенсацыі, пяці пацярпелым — па дзве тысячы рублёў. Таксама суд спагнаў з яго дзяржпошліну 696 рублёў.

Аляксандра Іванова абвінавацілі ў дзесяці эпізодах: па версіі абвінавачання, ён двойчы пагражаў па тэлефоне і ў паведамленнях суддзям Малашэнка і Ліннік, а таксама восем разоў пагражаў гвалтам — супрацоўнікам міліцыі. Па версіі абвінавачання, віна пацвярджаецца сведчаннямі пацярпелых, матэрыяламі з тэлефона. 

Хлопец цалкам прызнаў сваю віну і даваў прызнальныя сведчанні. Пракурор яўку з правіннай папрасіў не прызнаваць праз тое, што яна была напісаная пасля ўстанаўлення фактаў яго злачынства. 

У апошнім слове абвінавачаны прасіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, каб ён меў магчымасць працаваць і плаціць кампенсацыю. Таксама ён папрасіў прабачэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства