viasna on patreon

«Да панядзелка я дацягну». Працягнуўся суд над рок-музыкантам, які дзясяты дзень трымае «сухую» галадоўку

2021 2021-03-12T18:15:28+0300 2021-03-12T18:15:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bancar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Банцар падчас судовага паседжаньня 12 сакавіка (скрыншот з відэа), "Радыё Свабода"

Ігар Банцар падчас судовага паседжаньня 12 сакавіка (скрыншот з відэа), "Радыё Свабода"

Чарговае паседжанне па справе Ігара Банцэра, які дзясяты дзень трымае галадоўку ў СІЗА, пачалося ў судзе Ленінскага раёну Горадні 12 сакавіка, перадае "Радыё Свабода".

«Я адчуваю сябе цудоўна на дзясятыя суткі сухой галадоўкі», — заўважыў Банцэр.

Яго не дазволілі здымаць у судзе, папрасілі схаваць тэлефоны. Ігар Банцэр у клетцы ў кайданках. Выглядае моцна схуднелым і бледным, аднак увесь час рухаецца, стаіць з паднятымі рукамі ў кайданках. Перад тым як людзей пусьцілі ў залю, адтуль былі чуваць неразборлівыя крыкі Банцэра.

Справу разглядае судздзя Натальля Козел, дзяржаўны абвінаваўца — Віктар Нічыпарук, пацярпелы міліцыянт — Сяргей Багдзевіч.

Банцэр заявіў хадайніцтва, каб яго выпусцілі з-пад варты.

«Я сядзеў на „Валадарцы“ з хворымі, забойцамі. Мяне часта блытаюць з імі. Я не такі, як яны. Я зорка рок-н-ролу. Я выправіўся і гатовы гэта даказаць», — адзначыў Банцэр у заяве.

Судзьдзя не задаволіла яго хадайніцтва: Банцэра ня выпусьцілі з-пад варты, «каб не схаваўся ад перасьледу».

«Да панядзелка я дацягну, а далей ня ведаю», — пракрычаў Банцэр.

Сябры і сваякі Банцэра ў перапынку прасілі яго піць ваду і спыніць галадоўку, ён адказваў ім катэгарычна адмоўна.

На паседжанне не прыйшоў сведка, якога прасіў дапытаць Банцэр. У судзе абвясцілі перапынак да 18 сакавіка, каб паўторна выклікаць гэтага сведку.

Працягнуўся суд над рок-музыкантам Ігарам Банцарам

Ён абвясціў сухую галадоўку і адмовіўся ад адваката

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства