viasna on patreon

Затрыманні праз сцяг на вакне і святкаванне Масленіцы: у Беларусі працягваецца палітычны пераслед

2021 2021-03-14T19:45:47+0300 2021-03-14T19:47:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanni_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні ў Мінску, 15 лістапада 2020-га / Reuters

Затрыманні ў Мінску, 15 лістапада 2020-га / Reuters

Праваабаронцы "Вясны" ў нядзелю 14 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння ў Мінску на святкаванні Масленіцы ў Музеі валуноў ва Ўруччы былі затрыманыя некалькі чалавек. Сярод іх:

Аляхновіч Наталля

Іода Ўлад

Кавалёва Ганна

Хіневіч Святлана

Сарока Зміцер

Сачыўка Зміцер

Іх даставілі ў Першамайскі РУУС.


Актывіста Таварыства беларускай мовы, магіляўчаніна Сяргея Дымкова змясцілі да суду ў ізалятар часовага ўтрымання. Суд павінен адбыцца ў панядзелак. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі праз бел-чырвона-белы сцяг на балконе, паведамляюць валанцёры магілёўскай "Вясны". У кватэры правялі ператрус.


Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства