viasna on patreon

За дзве ўвагнутасці на спецтранспарце Валерыю Богдану прысудзілі два гады "хіміі" Дапоўнена

2021 2021-03-15T22:28:00+0300 2021-03-16T09:59:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_saveckaga_raena_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cуд Савецкага раёна Мінска

Cуд Савецкага раёна Мінска

У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Валерыя Богдана ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк. Дзяржабвінаваўца – пракурор Рабаў.

Па матэрыялах следства Валерый Богдан 6 снежня 2020 года прымаў удзел у масавым мерапрыемстве. Быў затрыманы на вуліцы Якуба Коласа.

У той дзень быў пашкоджаны міліцэйскі спецтранспарт – на бакавіне выяўленыя дзве ўвагнутасці.

У судовай зале сведкі па справе знаходзяцца ў балаклавах. На мінулае пасяджэнне яны не з’явіліся, паколькі былі ў адпачынку.

Сведка Мікалай, супрацоўнік міліцыі, патлумачыў, што нёс дзяжурства па ахове грамадскага парадку. У 13 гадзін паступіла каманда вылучыцца ў раён вуліцы Коласа, 59/1, дзе былі заўважаныя неўстаноўленыя асобы колькасцю 60-70 чалавек з сімволікай.

Трое йшлі асобна, пры затрыманні адзін з іх вёў сябе спакойна, другі стаў уцякаць, а трэці – Богдан пачаў супраціўляцца, штурхаць супрацоўніка, упірацца нагамі. Давялося апранаць кайданкі.

Затым старшыня Базілевіч убачыў на аўтамабілі Форд-Транзіт увагнутасці.

Абодва сведкі сказалі, што не бачылі, хто наносіў удар па машыне А іх паказанні з нагоды пашкоджанні транспарту былі запісаныя больш, чым праз месяц пасля падзей.

Пракурор запрасіў для абвінавачанага два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

У сваім апошнім слове Богдан цалкам прызнаў віну, выбачыўся і паведаміў, што гатовы задаволіць матэрыяльную прэтэнзію.

Суддзя падтрымаў тое, што запрасіў пракурор - два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Пры абвяшчэнні прысуду суддзя сказаў, што той віну сваю не прызнаў.

Валерый Богдан намерваецца абскардзць прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства