viasna on patreon

"Білі нагамі ў міліцэйскія шчыты". У Жлобіне судзяць яшчэ траіх удзельнікаў акцый пратэсту

2021 2021-03-15T18:56:38+0300 2021-03-16T17:15:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin-2021-03-15-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе над Шмігельскім, Патрушавым і Шаўчуком.

У судзе над Шмігельскім, Патрушавым і Шаўчуком.

У судзе Жлобінскага раёна 15 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

Шмігельскі і Патрушаў днём 17 лістапада былі затрыманыя на прахадной БМЗ. Рабочых выклікалі на гутарку да следчага. Перад уваходам іх затрымалі. Аднаго пры затрыманні паклалі тварам у асфальт.

v_zhlobine_zaderzhali_dvuh_pravoradikaln
Скрыншот з відэа затрымання.

Ім прад’яўленыя абвінавачванні па артыкуле 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і артыкуле 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Мікалай Сяргеевіч, пракурор - Аношка

Сёння ў працэсе зачытваліся ранейшыя паказанні абвінавачваных, дадзеныя пад час следства, былі дапытаныя сведкі па справе.

Так, Андрэй Шаўчук на допыце 19 лістапада казаў, што  9 жніўня ўбачыў у чаце “Жлобін для жыцця” заклік сабрацца. Да 19 гадзін быў на працы, потым стэлефанаваліся з Патрушавым, каб сустрэцца. На вуліцы ўбачыў, як усе людзі ідуць да плошчы, таксама пайшоў. Дарога была перакрытая МАЗам. Кажа, што стаў у счэпку ў першы шэраг. З сябрамі білі нагамі ў шчыты. Пасля аднаго з удараў атрымаў дубінкай і ўцёк. Бачыў, што Патрушаў і Шмігельскі таксама наносілі ўдары. Калі ўцякаў ад міліцыі, падабраў камень і кінуў у іх. Грошы за ўдзел яму ніхто не плаціў.

Паказанні на камеру даваў пад ціскам. Яго забралі з працы, вывезлі ў лес і збілі (з яго слоў). Пасля гэтага было запісанае відэа.

Ілля Патрушаў: Стэлефанаваўся з Шмігельскім, каб пайсці гуляць. Чуў лозунгі, сам не крычаў. Бачыў супрацоўнікаў, якія перагароджвалі шлях натоўпу шчытамі. Патрабаванняў у мегафон ад супрацоўнікаў міліцыі не чуў. Аўтобусы не ездзілі таму, што Маз і ДАІ перакрылі дарогу. У счэпцы стаяў побач са Шмігельскім. Біў нагамі ў шчыты, камяні кідаў у супрацоўнікаў. Крычаў “Жыве Беларусь!”. У зробленым раскайваецца і шкадуе. У той дзень не піў. Таксама сцвярджае, што Шмігельскі быў цвярозы ў момант, калі яны выйшлі з дому. Ударылі яго дубінкай. Ён у адказ падняў камень і кінуў у міліцыю. Адразу ўцёк у двары.

Ён жа тлумачыць, што такія паказанні даў таму, што яго запалохалі. І сваіх знаёмых ён агаварыў. Ён толькі адзін раз ударыў нагой па шчыце. Рукамі не біў. На паказаным відэа са счэпкі нікога не пазнаў.

v_zhlobine_zaderzhali_dvuh_pravoradikaln
Скрыншот з відэа МУС

Сведка – супрацоўнік міліцыі Дзядзюн. Нікога з абвінавачаных не пазнаў. Пазоў не выставіў. У натоўпе былі правакатары. Аднаго правакатара адштурхнулі шчытом, той упаў і пасля гэтага ў міліцыю паляцелі камяні, бутэлькі.

Выступілі і схаваныя сведкі – супрацоўнікі міліцыі. Першы кажа, што Патрушаў біў па шчытах двумя нагамі, Шмігельскі кідаў камяні. Бачыў як Шмігельскі крычаў, кідаў камяні, трапіў у шчыты. інуў не менш двух камянёў.

Другі схаваны сведка:

"Былі ў першым шэрагу. Сумарна там было каля 20 чалавек. Большасць з татуіроўкамі з фанатаў і з перабінтаванымі для бою рукамі. Стаялі Шмігельскі, Падлобнікаў, Шаўчук, Патрушаў. Наносілі ўдары па шчытах. Шаўчук кінуў бутэльку, прыляцела ў шчыт. Бачыў як Шаўчук у счэпцы абапіраючыся на суседзяў, з двух ног біў па шчытах. Усе яны былі ў першым шэрагу. Патрушаў таксама біў у шчыты".

Шмігельскі часткова прызнаў віну, але не прызнае, што быў у нецвярозым стане. Патрушаў часткова прызнаў віну, не можа патлумачыць у якой частцы не прызнаў. Шаўчук не прызнае, сцвярджае, што паказанні дадзены пад ціскам.

Пракурор Аношка пытаецца: А што хацеў народ?

Шмігельскі: Ну, тыпу што выбары сфальсіфікаваныя.

Аношка: "Ну, што выбары сфальсіфікаваныя - гэта зразумела, а народ што хацеў?

Судовае пасяджэнне працягнецца 19 сакавіка. Пачатак у 10-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства