viasna on patreon

Сродкі злачынства — пэндзаль, пальчаткі, фарба. У Воршы вынеслі прысуды за надпісы на сценах

2021 2021-03-16T13:55:21+0300 2021-03-16T14:01:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/farby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхароў Воршы Аляксандра Бажкова і Міхаіла Беркаса прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 341 Крымінальнага кодэкса РБ. Суд прызначыў ім тры месяцы і 30 дзён арышту адпаведна.

32-гадовага Аляксандра Бажкова абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна ў стане алкагольнага ап'янення нанёс надпісы на будынкі калоніі ў Воршы. У якасці "сродкаў злачынства" ён выкарыстаў "пэндзаль нявызначанага ўзору, пальчаткі , а таксама фарбу чырвонага колеру". Яго дзеянні нанеслі шкоду ў 77 рублёў 50 капеек.

24 лютага Міхаіл Беркас быў прыгавораны да 30 дзён зняволення за нанясенне пратэстных графіці ў раёне Заходняй. Пасля суда ў яго было 10 дзён на абскарджванне прысуда, але гэта й магчымасцю Міхаіл не скарыстаўся. У выніку сёння ён паехаў у Віцебскае СІЗО №2. Правесці ў зняволенні ён мусіць трохі меньш за 30 дзён, бо частку адседзеў пад час следства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства