viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-03-16T16:47:43+0300 2021-12-15T14:05:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 16 сакавіка:

Падзея: Тры палітвязні галадалі на мінулым тыдні ці працягваць галадаць зараз: Ігар Банцар (прызнаны палітвязнем 15 сакавіка), Ігар Лосік і Наталля Хершэ. Чаму яны распачыналі галадоўку? Якія ёсць віды галадоўкі і што адбываецца з арганізмам чалавека падчас гэтага?

Крымінальны пераслед: Скіруем увагу на прысудах мінулага тыдня, дзе людзей прызналі вінаватымі за дасланыя паведамленні службовым асобам — праз мэсенджэры, чаты і SMS. Штосьці расцанілі пагрозай прымянення гвалту, штосьці — замахам на злачынства, а штосьці нават і падбурхтоўваннем да тэрарызму. Сярод гэтага выдзяляецца справа Алега Зубрыцкага — яго асудзілі за паведамленне, якое ён увогуле не дасылаў.  

Асоба: Мінчука Вадзіма Луковіча абвінавацілі адразу па трох крымінальных артыкулах — за тое, што няўдала апынуўся ў віры падзей 9 жніўня. Як пераследавалі Вадзіма і якія сямейныя трагедыі звязаныя з гэтым, распавядуць яго сваякі.

У музычных паўзах – кампазіцыі у выкананні гурта “Mister X”, вакаліст якога Ігар Банцар праходзіць сухую галадоўку.

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2018/10/2021-03-16_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства