viasna on patreon

Пераблыталі з добраахвотнікам украінскага батальёна «Азоў»? Працягваецца суд над палітвязнем Дзянісам Чыкалёвым

2021 2021-03-17T18:03:46+0300 2021-03-17T18:11:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chikalev_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля  Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску. Хлопца затрымалі 10 жніўня і распачалі супраць яго крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках), а потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул – на ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак). Дзяніса ўтрымліваюць пад вартай ужо сем месяцаў. На судзе палітвязень віну не прызнае. З матэрыялаў справы стала вядома, што ён быў валанцёрам штаба Бабарыкі, а яго самога спрабавалі выставіць беларускім добраахвотнікам «Зубром» з «Азова» – на судзе даследуюцца фатаграфіі добраахвотніка. Па матэрыялах справы, Чыкалёў парушыў 9 жніўня працу аднаго аўтобуса, за гэта "Мінсктранс" выставіў пазоў на суму 6 126 рублёў і 81 капейку. Справу разглядае суддзя Алена Бушава. "Вясна" назірае за гэтым судом і распавядае ягоныя абставіны. 

Дзяніс Чыкалёў у судзе. Фота: spring96.org
Дзяніс Чыкалёў у судзе. Фота: spring96.org

У чым яго абвінавачваюць?

Паводле версіі абвінавачвання, Дзяніс Чыкалёў увечары 9 жніўня прыбыў у сталіцу з Гомеля, каб "прыняць актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываюцца ў цэнтральнай частцы сталіцы".

Чыкалёў, згодна з матэрыяламі справы, «з іншымі асобамі ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, груба парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў розныя лозунгі і рухаўся, у тым ліку ў „счэпцы“, па вуліцах Мельнікайтэ, Заслаўскай, а таксама праспектах пераможцаў і Машэрава ў сталіцы».

Дзеянні Чыкалёва нібыта спрыялі блакаванні руху транспарту, была парушаная праца грамадскага транспарту. Пры сабе ў гамяльчаніна былі выяўленыя нож, спіртное і элементы абароны. Быў канфіскаваны таксама мабільны тэлефон, у якім праваахоўнікі знайшлі відэазапісы і перапіску, у якім нібыта "абвінавачаны выказвае свой намер удзельнічаць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 

Па інфармацыі следства раней ён "з'яўляўся адным з лідараў пратэстнага руху "Зубр", больш за 20 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку неаднаразова за знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы".

Дзяніс Чыкалёў віну не прызнае. 

"Людзі крычалі, прасілі аб дапамозе". За падзеі 9 жніўня ў Мінску судзяць палітвязня Дзяніса Чыкалёва

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску.

Фота – асноўнае пацверджанне віны. А што з доказамі?

У першы дзень суда быў дапытаны сам Дзяніс, сведка-начальнік аператыўнай службы Савецкага РУУС Сяргей Пятрэнка, вывучаныя некаторыя матэрыялы справы.

У справе маецца шэсць дыскаў з фотаздымкамі, відэа і іншымі доказамі, аднак не ўсе адкрываюцца на кампутары ў судзе ўжо другое пасяджэнне.

Да матэрыялаў крымінальнай справы далучылі перапіску з тэлеграм-чата "Бабарыка. Валанцёры" і асабістай перапіскі з людзьмі са штаба. З google-акаўнта далучылі яго месцазнаходжанне 9 жніўня.

У матэрыялах справы ўтрымліваецца шмат фатаграфій Дзяніса Чыкалава. Апісваючы іх, пракурорка каментавала, што ён стаіць у счэпцы, хоць ён стаіць побач і рукі ў яго ўніз апушчаныя. На іншай фатаграфіі дзяржабвінаваўца кажа, што Чыкалёў пляскае, а сам абвінавачаны сцвярджае, што ў яго адна рука ў кішэні.

Дзяніс Чыкалёў. Фота:
Дзяніс Чыкалёў. Фота: "Белта"

У матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца фатаграфіі Дзяніса з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала

Дзяніс Чыкалёў з Марыяй Калеснікавай. Фота з асабістага архіва Дзяніса
Дзяніс Чыкалёў з Марыяй Калеснікавай. Фота з асабістага архіва Дзяніса

Таксама ў матэрыялах фота маецца Фота TUT.BY, дзе Дзяніс схіляецца і нібыта нешта кажа. Ён патлумачыў на судзе, што гэта было дрэнна чалавеку і прыехала хуткая дапамога. 

Слева в камуфляжной одежде Денис Чикалев. Фото: TUT.BY
Злева ў камуфляжным адзенні Дзяніс Чыкалёў. Фота: TUT.BY

Таксама да матэрыялаў справы далучаны званок у міліцыю Дзяніса Чыкалёва 10 жніўня – там ён спрабаваў даведацца, куды павезлі пацярпелых ад гранат 9 жніўня, а таксама хацеў падаць вусную заяву на тое, што не працуе інтэрнэт.

Да матэрыялаў справы далучаныя артыкулы, якія сведчаць аб тым, што ён раней быў у маладзёжным палітычным руху «ЗУБР».

Прапагандысцкія матэрыялы таксама як доказы віны 

У матэрыялах справы ўтрымліваецца нават скрыншот паста з телеграм-канала "Прыдыбайла | Суб'ектыўна". Журналіст Russia Today Канстанцін Прыдыбайла, які асвятляў падзеі ў Беларусі пасля выбараў, 20 жніўня (праз дзесяць дзён пасля затрымання Дзяніса) публікуе пост наступнага зместу:

"На фота Дзяніс Чыкалёў з Гомеля. Неаднаразова судзімы (рабаванне, хуліганства), разбіраецца ў ваеннай тактыцы вулічных баёў. Прафесійны пратэстоўца: пачынаў у 2006 з "Плошчы", быў і ў 2010-м, але шкадуе, што не штурмаваў у першых шэрагах ЦВК. Быў удзельнікам кіеўскага майдана, а цяпер запрошаны службай бяспекі аб'яднанага штаба Ціханоўская-Калеснікава-Цапкала для арганізацыі і каардынацыі дзеянняў на вуліцы.

Галоўная ягоная задача ў Мінску была арганізаваць "першую ахвяру" - ён натуральна падставіў і выштурхнуў чалавека насустрач АМАП, калі той "пайшоў " пад грукат светлашумавых. На шчасце, чалавек моцна не пацярпеў. Мірныя стыхійныя пратэсты?»

Следчыя далучылі гэта да матэрыялаў справы як доказ віны Дзяніса Чыкалёва, аднак доказаў інфармацыі, якая змяшчаецца ў пасце Прыдыбайлы, няма. 

Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваецца скрыншот артыкула з "ЖЖ" пад назвай "Баевікі батальёна "Азоў" у Беларусі". У ёй сцвярджаецца, што Дзяніс Чыкалёў з'яўляецца беларускім добраахвотнікам з пазыўным "Зубр". У матэрыяле яго называюць "баявік-нацыяналіст, які прайшоў падрыхтоўку ва Украіне". Аднак, як заявіў і сам Дзяніс на судзе, на фотаздымках "Нашай Нівы", дзе мужчына з лекцыямі перад украінскай моладдзю і распавядаў пра свой баявы шлях, гэта не ён. У судзе даследуюцца фатаграфіі з гэтага артыкула, дзе людзі са зброяй і балаклавах, як мяркуецца, у месцы баявых дзеянняў ва Украіне пазіруюць з БЧБ-сцягам і ўкраінскім сцягам. Дзяніс таксама заяўляе, што на гэтых фотаздымках яго няма. Тым не менш, гэта ўсё змяшчаецца ў матэрыялах крымінальнай справы супраць Дзяніса.

Беларускі добраахвотнік з пазыўным
Беларускі добраахвотнік з пазыўным "Зубр" на сустрэчы з дзецьмі ў школе Уладзімір-Валынскага. Фота: "Наша Ніва"

На судзе вывучаюцца яго наведвання на тэрыторыю Украіны, верагодна, логікай якой з'яўляецца, пацверджанне сапраўднасці матэрыялу "ЖЖ".

На працэсе зачыталі станоўчыя характарыстыкі Дзяніса і пералічылі розныя ўдзячнасці Дзянісу як валанцёру ад дзіцячых гомельскіх установаў, фестываляў, з геафаку БДУ, дзе ён навучаўся, і г.д.

"Парушыў працу аднаго аўтобуса – шкода на 6 126 рублёў і 81 капейку"

На трэці дзень суду з'явіўся прадстаўнік «Мінсктранса», які заявіў, што дзеяннямі Дзяніса Чыкалёва арганізацыі была нанесеная шкоду на суму 6 126 рублёў і 81 капейка. Столькі складае пазоў "Мінсктранса". Пры гэтым, па матэрыялах справы Чыкалёў парушыў працу толькі аднаго транспарту – аўтобуса №163.

Суд над Дзянісам працягнецца заўтра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства