viasna on patreon

"Казалі - яшчэ раз зманіш, з буса жывым не выйдзеш". Працягваецца суд над чатырма мінчукамі за гвалт над амапаўцамі Дапоўнена

2021 2021-03-18T15:38:47+0300 2022-01-25T14:33:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barouski-zianko-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абвінавачаныя Драб, Зянько і Кацкель.  ў суде 17 сакавіка. Фота: Наша Ніва.

Абвінавачаныя Драб, Зянько і Кацкель. ў суде 17 сакавіка. Фота: Наша Ніва.

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля працягваецца сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Іх абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, але ўсіх чатырох у гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК). Апроч гэтага ставяць у віну арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК), а аднаго з іх і ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці (арт. 218).

Справу разглядае суддзя Юля Блізнюк. Дзяржабвінаваўца – пракурор Валерыя Таратынка.

У справе - сем пацярпелых супрацоўнікаў АМАПу.

Падзеі адбываліся пасля 17 гадзін 11 кастрычніка 2020 года.

Пад час разгону "Маршу гонару" каля станцыі метро “Пушкінская” яны, як вынікае з матэрыялаў следства, перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, уступілі з імі ў бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі.

Працягваецца суд над чатырма мінчукамі, якія далі адпор амапаўцам пры разгоне мітынгу

Допыт сведак, прагляд відэадоказаў з камер назірання, выкарыстанне спецсродкаў супраць абвінавачваных.

У судовым пасяджэнні 18 сакавіка працягвалася вывучэнне відэазапісаў здарэння.

Далей характарызуюць абвінавачваных. Аляксей Драба быў раней судзімы, апошні раз у 2019 годзе, Уладзімір Кацкель таксама неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па частцы ДАІ, і таксама быў судзімы. У яго дрэнная характарыстыка з месца працы. У Яўгена Бароўскага добрая характарыстыка ад аднаго працадаўцы, ад другога нічога істотнага.

Суд пераходзіць да допыту абвінавачаных

Яўген Бароўскі на вуліцы Мельнікайтэ ў раёне 15 гадзін стаяў у счэпцы літаральна хвіліны дзве, пасля патэлефанаваў Павел Плакса, спытаў дзе ён знаходзіцца. Яўген патлумачыў, што знаходзіцца ў першым шэрагу калоны, калі Плакса падышоў, то абодва пакінулі месца і накіраваліся да кінатэатра “Беларусь”. Асноўная калона сышла ў бок Пушкінскай.

Бароўскі вырашыў прагуляцца ў бок метро, якое было зачынена.

На мосце ў бок Заслаўскай былі мікрааўтобусы і аўтазакі. Каля калоны яны спыніліся, адтуль выйшлі супрацоўнікі АУС, калона пачала разбягацца.

Бароўскі працягнуў ісці да метро Пушкінская. Пачуў крыкі каля метро, убачыў мікрааўтобусы, якія пад'язджаюць. Бачыў як супрацоўнікі  ўжывалі да затрыманага спецсродкі, з'явілася жаданне выручыць мужчыну.

Не прызнае віну. Лозунгі не выкрыкваў, не пляскаў. Не прызнае, што блакаваў рух транспарту, растлумачыў, што яшчэ да счэпкі стаялі машыны ДАІ на Мельнікайтэ і ля Стэлы і дарога ўжо была перакрытая.

Не згодны з тым, што сваімі дзеяннямі груба парушыў грамадскі парадак. Супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі не ўжываў.

У абвінавачванні пазначана – “з помсты здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні” – таксама адмаўляе.

Пры затрыманні каля 5 чалавек у балаклавах наляцелі, некалькі разоў ударылі, сказалі, што ён затрыманы - толькі калі надзелі кайданкі.

У бусе казалі пра 36 артыкул, дапытвалі і давалі 5 секунд на адказ, калі не адказваеш – білі.

“Ці хацелі прымяніць гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі? – Не". Адразу ўдар.

Сказалі, калі яшчэ раз "зманіць" то жывым з мікрааўтобуса не выйдзе.

barouski-sud.jpg
Пацярпелыя супрацоўнікі амапу.

Допыт Івана Зянько

Сказаў "На сто адсоткаў не вінаваты, адмаўляюся даваць паказанні".

Распавёў, што збівалі, пагражалі згвалтаваннем, здымалі штаны. У справе ёсць судмедэкспертыза, ёсць сведкі збіцця.

Кажа, што заяў не пісаў, паколькі непакоіўся аб сваім здароўі. Не прызнае ніякія матэрыяльныя патрабаванні да сябе.

Допыт Аляксея Драбы

Распавядае, што ішоў у бок метро Пушкінская, калі ўбачыў паніку ў сувязі з разгонамі, пачуў крыкі. Падышоў бліжэй з цікаўнасці, там ляжаў чалавек на зямлі, якога збіваў АМАП. Хацеў сыходзіць, але ў той момант падбег супрацоўнік міліцыі (кіроўца), які ўдарыў яго па галаве без папярэджання. У адказ Драба схапіў яго за шыю, каб не атрымаць у твар дубінкай, удар прыйшоўся па спіне.

Далей Драба на ўдары не адказваў,  а як з’явілася магчымасць – адмахнуўся і сышоў адтуль.

У Драбу нават траплялі ўдары з боку грамадзян, калі тыя спрабавалі яго адбіць.

Прызнае віну ў тым што ўступіў у фізічны кантакт з супрацоўнікам АУС, але гэта не было з помсты ці запланавана.

Часткова прызнае сваю віну ў дачыненні да пацярпелага Белага, і гатовы часткова пакрыць маральную шкоду.

Драбу затрымалі 20 кастрычніка. Яму таксама пагражалі, прымушалі даць паказанні на відэа, нават заведзеная крымінальная справа, паколькі была зламаная нага ў пяці месцах. У СІЗА пасля допытаў паступіў з гіпсам.

Допыт Аляксея Кацкеля

Кацкель віны не прызнае, кажа што ў мітынгах не ўдзельнічаў, гвалту ў дачыненні да міліцыі не ажыццяўляў, на відэа не ён, а фатаграфія на якую ён трапіў у пераходзе метро, была знятая ў іншы дзень, невядома калі.

У той дзень 11 кастрычніка знаходзіўся дома, бо перахварэў Ковідам. Ад далейшых паказанняў адмаўляецца.

Наступнае пасяджэнне прызначанае на 19 сакавіка. Пачатак у 14-00. 

Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства