viasna on patreon

Ні на дзень не спыняюцца следчыя дзеянні ў дачыненні да сябраў “Вясны”: аўторак – не выключэнне

2021 2021-03-23T08:11:21+0300 2021-03-23T08:11:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazmerchak-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак. Фота: БАЖ

Ігар Казмерчак. Фота: БАЖ

На допыты ў Следчы камітэт працягваюць актыўна выклікаць праваабаронцаў і валанцёраў “Вясны”, а таксама і журналістаў па ўсёй краіне.

Следчыя дзеянні  праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Сёння, 23 сакавіка, следчымі будуць дапытаныя рэгіянальны прадстаўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” з Оршы Ігар Казмерчак і журналіст Алесь Сівы.

Сябра “Вясны” з Барысава Алега Мацкевіча гэтымі днямі паспелі дапытаць двойчы: першы раз 10 сакавіка, другі – у панядзелак, 22 сакавіка.

У пятніцу 19 сакавіка на допыт у Следчы камітэт выклікалася таксама і сябра ПЦ “Вясна” Наталля Сацункевіч.

Агулам, за мінулы тыдзень былі дапытаныя больш за дзесяць сябраў “Вясны” з Мінску, Берасця, Гародні, Віцебску, Бабруйску і іншых гарадоў.

“Мы катэгарычна супраць парушэння правоў сябраў нашай арганізацыі". У СК працягваюць дапытваць "вясноўцаў"

Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу, што ўсе сябры арганізацыі з’яўляюцца патэнцыйнымі падазраванамі, а значыць яны не могуць дапытвацца ў якасці сведкаў. Гэта наўпрост забаронена арт. 60 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.

11 міжнародных праваабарончых арганізацый, уключаючы Amnesty International, выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў выконваць свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць пераследы праваабаронцаў і мірных грамадзянскіх актывістаў і вызваліць зняволеных па палітычных матывах.

У Следчы камітэт у суботу выклікаюць гарадзенскіх праваабаронцаў

У Следчы камітэт па Гарадзенскай вобласці на 20 сакавіка выклікалі сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна” Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і праваабаронцу Андрэя Коцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства